• Жизнь / Общественная жизнь | 18-03-2012 | Просмотров: 1 010 |
    У іх руках пашпарт. І будучыня Беларусі

    У іх руках пашпарт. І будучыня Беларусі

    15 сакавіка грамадзяне нашай краіны ўрачыста адзначылі Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ужо ў васямнаццаты раз: Асноўны Закон быў прыняты ў 1994 годзе.
    У гэты дзень у раёне прайшла ўсебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Традыцыйна ў раённы Дом культуры былі запрошаны актывісты грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” з розных школ. І гэтак жа, як наша краіна васямнаццаць гадоў таму атрымала свой Асноўны Закон, юныя жыхары Свіслаччыны атрымалі свой У іх руках пашпарт. І будучыня Беларусігалоўны дакумент — пашпарт. З самым добрым наказам рабятам уручыў яго старшыня райвыканкама А. М. Таргонскі. Разам з пашпартам маладыя людзі атрымалі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі — кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. А Таццяну Лоскат першы сакратар райкама ГА БРСМ М. В. Рудоміна павіншавала і з нагоды асабістага свята: у Дзень Канстытуцыі Таццяна нарадзілася.
    — Пашпарт для нас — сімвал прыналежнасці да Рэспублікі Беларусь, да яе сучаснасці, мінуўшчыны і будучыні, — выказала агульную думку маладых Дар’я Нікіта.
    Урачыстасць прадоўжылася святочным канцэртам.

    Наталля ТУРКО.

    Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

    На здымках: пашпарт з рук А. М. Таргонскага прымае Дар’я Нікіта; вось яны — шчаслівыя ўладальнікі пашпартоў.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Урожай-2018

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает