• Жизнь / Общественная жизнь | 05-07-2018 | Просмотров: 46 |
    Паўночны напрамак: курс на будаўніцтва

    Паўночны напрамак:  курс на будаўніцтва

    Сёння Ашмянскі раён стабільна развіваецца. У гэтым журналісты пераканаліся падчас медыйнага тура, у рамках якога наведалі галоўныя гістарычныя і культурныя аб’екты, установы сацыяльнай і эканамічнай сферы Ашмяншчыны. 

     

    Аграгарадок Гальшаны можа быць прыкладам развіцця сельскай мясцовасці.

     
    Добрыя ўражанні засталіся ад наведвання сярэдняй школы і дзіцячай школы мастацтваў. Першая з’яўляецца пастаяннай удзельніцай праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва, пераможцай розных конкурсаў. Да прыкладу, па выніках раённага конкурсу «Школа ўзорнай якасці і парадку» яна стала першай. Сумесна з Галандыяй рэалізаваны «зялёны» праект (гэта адзін з чатырох міжнародных). 


    У школе маецца выдатны музей, дзе сабраны багатыя звесткі аб аграгарадку і яго жыхарах. Ён носіць імя яго стваральніка Эдуарда Корзуна. А яшчэ тут у Год малой радзімы вырашылі разбіць парк. Высадзілі кветкі, дрэвы, на цэнтральнай алеі ўсталявалі драўляныя скульптуры Ягайлы, Соф’і Гальшанскай, крыж.


    Славіцца сваімі выхаванцамі Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў. У ёй займаюцца ні многа ні мала – 126 вучняў. Гэта сапраўдныя таленты, у чым журналісты пераканаліся падчас прыгатаванага для іх самымі юнымі выхаванцамі школы канцэрта. Сярод апошніх заваёваў школы – 80 дыпломаў, з іх 18 – на міжнародных конкурсах. У гэтым годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў школы ўпершыню прайшоў конкурс інструментальнай музыкі «Музыкі ля замка Сапегаў». Заваяваў сваю папулярнасць яшчэ адзін конкурс – «Вясёлы Жужа», які ў гэтым годзе сабраў чатыры сотні ўдзельнікаў.

    Паўночны напрамак:  курс на будаўніцтва

     


    У мінулым годзе ў Гальшанах быў адкрыты новы будынак амбулаторыі, пабудаваны ў рамках абласной інвестыцыйнай праграмы. Журналістаў пазнаёмілі з медыцынскім абслугоўваннем мясцовага насельніцтва.


    І не толькі сваёй інфраструктурай багаты гэты населены пункт, але і помнікамі гісторыі і культуры. Даўно стаў брэндавым фестываль ля сцен Гальшанскага замка. Сёння тут на сродкі з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва вядзецца рэстаўрацыя Паўночнай вежы.  


    На правядзенне работ на вежы Гальшанскага замка выдзелена звыш 250 000 рублёў. У далейшым тут будзе размешчана музейная экспазіцыя, дзе будуць прадстаўлены археалагічныя знаходкі, знойдзеныя на тэрыторыі замка. 
    У Гальшанах знаходзіцца адзіны ў Беларусі музей Дугі Струвэ. Дуга Струвэ ўяўляе сабой сетку з 265 пунктаў працягласцю 2 820 км і праходзіць па тэрыторыі дзесяці дзяржаў. Дуга стваралася з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. У цяперашні час пункты дугі можна знайсці на тэрыторыі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Беларусі, Малдовы і Украіны. Адзін з пунктаў Дугі Струвэ знаходзіцца на тэрыторыі Ашмянскага раёна. 


    Год за годам музей у Гальшанах развіваецца і папаўняецца новымі экспанатамі. Літаральна на днях з Швецыі музею перадалі таксама некалькі каштоўных экспанатаў. 


    У Ашмянскім раёне ў рамках інвестыцыйнага праекта вядзецца будаўніцтва сэрвіснай зоны пункта пропуску «Каменны Лог». У сэрвіснай зоне мяркуецца арганізацыя поўнага комплексу паслуг: лагістыка, абслугоўванне транспартных патокаў і грузаў, страхаванне, банкаўскія паслугі, тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў, харчаванне, гасцініца. Першую чаргу будаўніцтва плануецца завяршыць да канца бягучага года. 
    Журналісты наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта сучасны будынак, адкрыццё якога адбылося ў 2017 годзе. Наведвальнікі цэнтра, а гэта пажылыя грамадзяне, людзі з інваліднасцю, а таксама сем’і, грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адчуваюць сябе тут вельмі камфортна. Штодня цэнтр наведваюць больш як за 70 чалавек. Дзейнічаюць 7 аддзяленняў. На адным з іх – для пажылых грамадзян – хочацца спыніцца падрабязней. Неафіцыйная яго назва – універсітэт «Мудрасць і даўгалецце». Грамадзяне ва ўзросце тут не называюць сябе пажылымі, а «студэнтамі» ўніверсітэта. Тут яны вывучаюць камп’ютарную грамату, займаюцца спевамі, рукадзеллем, ёгай, наведваюць гурткі і клубы па інтарэсах. Увогуле, тут створаны ўсе ўмовы для таго, каб наведвальнікі цэнтра адчувалі сябе ўтульна, былі запатрабаванымі і цікава праводзілі час. 
    Яшчэ адно з нядаўна адкрытых аб’ектаў у райцэнтры – гэта шыкоўны гатэль. Праўда, тут нумароў нямнога, але іх запаўняльнасць у асноўным 100-працэнтная. 


    Пра тое, каб пры РУП ЖКГ быў адкрыты спартыўны клуб, шчыра кажучы, пачула ўпершыню. У Ашмянах ён называецца «Сталёвы горад». Аказваецца, ідэя адкрыць клуб вырасла з жадання ўладкаваць невялікі спартыўны зал для сваіх работнікаў. Пасля яна перарасла ў больш буйны сацыяльна-камерцыйны праект. У лізінг закупілі 36 трэнажораў прэміум-класа, памяшканне абсталявалі распранальнямі, душавымі, сістэмай кандыцыянавання, відэа і аўдыясуправаджэннем. 

    Паўночны напрамак:  курс на будаўніцтва


    Сюды прыходзяць займацца людзі розных узростаў, праводзяцца – але ўжо на бясплатнай аснове ў мэтах папулярызацыі клуба і здаровага ладу жыцця – урокі фізкультуры для школьнікаў устаноў адукацыі горада. Акрамя таго, у клубе ў продажы маецца спартыўнае харчаванне. Распрацавана зручная сістэма абанементаў. Гадзіна наведвання каштуе 5 рублёў. Трэба сказаць, што тут няма дэфіцыту ў наведвальніках. Сюды прыязджаюць займацца і з суседняга Астравецкага раёна. 


    Такая ідэя мае права жыць, і нядрэнна было б, каб яе ўвасобілі ЖКГ у іншых раёнах. Як кажуць самі стваральнікі, не пашкадуеце! 
    Так развіваецца паўночны рэгіён Гродзеншчыны. Па выніках мінулага года Ашмянскі раён быў лідарам па прамысловых паказчыках, сацыяльных, і трэцім па будаўніцтву.

     

    Марына ЯНЮК.

    Фота Таццяны КАВАЛЬЧУК.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    НОВОСТИ БЕЛТА
    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Урожай-2018

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает