• Жизнь | 27-04-2017 | Просмотров: 211 |
    Калі ўсе разам – будзе толк!

    Калі ўсе разам – будзе толк!

     

    У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў у Беларусі 22 красавіка, прынялі ўдзел больш за 3 мільёны грамадзян. Удзельнікі суботніка займаліся добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама падрыхтоўкай дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. У цэлым па краіне зароблена ў гэты дзень больш як 7 млн рублёў.

     

    На Свіслаччыне ў рэспубліканскім суботніку паўдзельнічалі амаль пяць з паловай тысяч чалавек. Яны працавалі на добраўпарадкаванні гарадскога парку і вуліц райцэнтра. Была таксама аказана дапамога сельгаспрадпрыемствам раёна – людзі працавалі на зборы камянёў, ачыстцы тэрыторый ад дзікай расліннасці. Зароблена каля 8 500 рублёў, якія будуць зрасходаваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.


    Вялікі працоўны дэсант высадзіўся каля аграгарадка Пацуі. Работа вялася каля ачышчальных збудаванняў. Яна распачалася яшчэ падчас раённага суботніка і зараз была прадоўжана.


    Дружна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Уладзімірам Анішчыкам выйшаў на суботнік калектыў райвыканкама. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, на тварах людзей віднеліся ўсмешкі, настрой ва ўсіх быў працоўны.


    – За суботнік плануем шмат чаго зрабіць, але не ўсё дазваляе рэалізаваць надвор’е, – удакладняе старшыня райвыканкама Уладзімір Анішчык. – Работа па добраўпарадкаванні на гэтым не завершыцца – наперадзе ў нас яшчэ многа планаў.

    Калі ўсе разам – будзе толк!


    Разам з райвыканкамам шчыравалі на гэтым аб’екце работнікі раённага Савета дэпутатаў, раённых электрасетак, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі камунальнай службы і грамадскіх аб’яднанняў.


    Кіпела работа і ў іншых месцах нашага раёна. Моцная палова калектыву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з работнікамі Поразаўскага сельвыканкама прыводзілі ў належны санітарны стан тэрыторыю каля могілак у вёсцы Лідзяны.

    Калі ўсе разам – будзе толк!


    Працоўныя калектывы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Свіслацкага вузла паштовай сувязі на чале са сваімі кіраўнікамі, а таксама калектыў Дварчанскага ДС БШ ачышчалі ад камянёў палеткі ААТ “Акр-Агра”. Прадстаўнікі Свіслацкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства і Вердаміцкага ДС СШ працавалі на землях УСП “Саўгас “Вердамічы”. На палях УСП “Саўгас “Поразаўскі” завіхаліся калектывы Поразаўскай СШ і вытворчага ўчастка “Свіслацкая ФЛМ” ААТ “Гроднапрамбуд”. А работнікі Свіслацкай райветстанцыі падзяліліся на дзве каманды: адны працавалі на полі УСП “Саўгас “Вялікасельскі”, другія наводзілі парадак у гарадскім парку.


    Многія арганізацыі падчас суботніка засталіся на сваіх працоўных месцах і займаліся добраўпарадкаваннем падведамаснай тэррыторыі.


    Безумоўна, немагчыма зрабіць усё, што хацелася б, за дзень ці нават за некалькі дзён. Добраўпарадкаванне Свіслачы і раёна працягваецца. Больш актыўна да гэтай справы неабходна падключацца жыхарам шматкватэрных дамоў, уладальнікам прыватных прысядзібных участкаў. Давайце зробім так, каб наш горад і раён сустракалі гасцей чысцінёй і парадкам, каб Свіслаччыну наведвалі з задавальненнем і пакідалі з добрым настроем, а галоўнае – каб нам самім было прыемна жыць у чысціні і ўтульнасці.

     

    Ігар БАЯРКІН.

    Фота аўтара.



    Добавление комментария
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24
    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Урожай 2017

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Календарь событий 2017 Календарь событий Свислоччины

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ