• Жизнь | 04-10-2015 | Просмотров: 1 674 |
    Я – настаўнік, і гэта годна!
    Я – настаўнік,  і гэта годна!
    Вось і кастрычнік за акном... Пачатак гэтага цудоўнага восеньскага месяца адзначаны светлым святам – Днём настаўніка. Гэта дзень, калі ўшаноўваюцца людзі самай высакароднай і патрэбнай прафесіі. Настаўнікі суправаджаюць нас па жыцці: дзіцячы сад – школа – універсітэт. Нават старэйшыя і вопытныя калегі, якія сустракаюцца нам на пачатку нашага прафесійнага шляху – гэта таксама настаўнікі, дзякуючы ім мы асвойваем прафесію. Без настаўнікаў нельга стаць ні добрым лекарам, ні лётчыкам, ні ваенным. Гэта незаменны чалавек, ён усё для сваіх вучняў, усё для сваёй краіны. 
    Але настаўнікам можа быць не кожны. Гэта дар прыроды, талент. Таму акрамя ведаў, атрыманых у сценах педагагічных ССНУ і ВНУ, трэба мець яшчэ імкненне любіць дзяцей і быць любімымі. Настаўнікі павінны быць прыкладам для пераймання.
    Выдатны педагог, які бязмерна любіць сваю прафесію і вучняў, жыве ў Корнадзі. Гэта Вольга Аляксандраўна Лысевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і абслуговай працы. У гэтым годзе яна сумяшчае працу ў Корнадзьскім ДзС БШ і Навадворскай СШ. Пра яе можна расказваць бясконца. «Дысцыплінаваная, ветлівая, добрасумленная, адказная, патрабавальная да сябе і калег, карыстаецца павагай сярод педагогаў, бацькоў і навучэнцаў, – адклікаецца аб Вользе Аляксандраўне дырэктар Корнадзьскага ДзС БШ Н. А. Рабцава. – Гэта таленавіты і крэатыўны педагог, творчы патэнцыял якога раскрываецца з кожным годам усё паўней». 
    У гэтай школе Вольга Аляксандраўна пачала свой працоўны шлях з 1996 года, адразу пасля заканчэння Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча, дзе вучылася на працоўным аддзяленні. І ўжо праз пяць гадоў руплівая праца дала першыя вынікі: у 2011–2012 навучальным годзе яе вучаніца прывезла дыплом I ступені з III этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Наступны навучальны год быў таксама рэзультатыўным – дыплом I ступені на III этапе рэспубліканскай алімпіяды і дыплом I ступені на заключным этапе. Парадаваў і 2014–2015 год – дыплом II ступені на III этапе рэспубліканскай алімпіяды. 
    Пастаяннае імкненне да ўдасканалення, павышэння прафесійнага ўзроўню падштурхнула дапытлівага настаўніка паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову (БДУ) на аддзяленне беларускай філалогіі. 
    На працягу дзевяці апошніх гадоў Вольга Аляксандраўна разам са сваімі вучнямі займаецца навукова-даследчай дзейнасцю. Іх работы неаднаразова былі адзначаны на раённых навукова-практычных канферэнцыях дыпломамі I і II ступеняў. З 2006 года яна кіруе школьным Музеем ручніка. І тут у настаўніка атрымалася арганізаваць і захапіць таленавітых дзяцей. Сведчаннем таму сталі дыпломы розных ступеняў на абласным і рэспубліканскім узроўнях па розных напрамках музейнай дзейнасці.  У 2012 годзе па выніках абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу яна была прызнана «Жанчынай года» у намінацыі «За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне нацыі», у 2014 годзе стала пераможцам конкурсу «Настаўнік года». За высокія паказчыкі ў рабоце па выніках 2014-га імя В. А. Лысевіч занесена на Дошку гонару раёна. 
    – Колькі памятаю сябе, заўжды марыла стаць настаўнікам. Настаўнікам... Але ніколі ў дзяцінстве не прадстаўляла сябе настаўнікам абслуговай працы. А цяпер я не прадстаўляю сябе без абслуговай працы. Менавіта гэты прадмет узвышае маю душу, робіць жыццё асэнсаваным, насычаным, паўнакроўным, – адзначае Вольга Аляксандраўна. – Мая педагагічная філасофія грунтуецца на жыццёвай – жыць у гармоніі з сабой. Гэта значыць развіваць свае творчыя здольнасці, расці духоўна, старацца стаць лепшай за саму сябе, паважаць сябе і іншых людзей, любіць сваіх вучняў.
    Яна ўпэўнена, што абрала найлепшую ў свеце прафесію – запальваць лампаду ісціны, дапамагаць дзецям знаходзіць свой шлях у жыцці. «Я – настаўнік, і гэта годна, бо сваім словам, сваім прыкладам я выкладаю найцяжэйшую ў свеце навуку – быць людзьмі. Я – настаўнік, і гэта адказна: лёс чалавека ў значнай ступені залежыць ад маіх ведаў, педагагічнага таленту, чалавечых якасцей. Я – настаўнік, і гэта цудоўна: маладосць ніколі не пакіне мяне, таму што ўвесь час я працую з маладымі. І справа не ў гадах, а ў празе жыцця, у жаданні мяняцца і станавіцца максімальна сучасным», – з гонарам сцвярджае педагог.
    Праца таленавітага педагога неаднаразова была адзначана граматамі аддзела адукацыі райвыканкама, Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (2010 г.), Падзякай і граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).
    Людміла БАЛЫШ.
    Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.




    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Наше видео

    Наши общественные объединения

    Урожай-2018

    Regional news

    Клещи

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает