• Жизнь | 05-10-2015 | Просмотров: 1 008 |
    З любоўю да дзяцей, прафесіі і мовы
    З любоўю да дзяцей, прафесіі і мовы
    Вольга Аляксандраўна Крупчык – мая настаўніца роднай мовы і літаратуры. У нашым гарадку, а таксама ў рэгіёне і ўсёй краіне вельмі шмат людзей самых розных узростаў, хто так скажа. Таму лепш будзе напісаць: Вольга Аляксандраўна Крупчык – наша настаўніца.
    Наш выпуск – 10 "Б” 1988 года. Прайшло нямала часу, пражыта значная частка жыцця. Краіна змянілася, гэты горад (а мы вучыліся яшчэ ў г. п. Свіслачы) змяніўся, само грамадства стала іншым, а мы – тым больш. Лёсы склаліся па-рознаму, ёсць сярод нас ужо дзядулі і бабулі. Але пры кожнай сустрэчы мы абавязкова ўспамінаем нашу настаўніцу, нашу "классную”, нашу любімую Вольгу Аляксандраўну.
    Амаль трыццаць пяць гадоў таму ў школе гарадскога пасёлка Свіслач сабралі ў адзін 5 "Б” клас два дзясяткі дзяцей: з самой Свіслачы і з блізкіх вёсак. Пасля пачатковай школы, дзе ў нас была адна настаўніца, нас чакаў незнаёмы свет і новыя людзі. Сярод іх была і Вольга Аляксандраўна. Хаця (зараз згадваю) не адразу яна стала класным кіраўніком, а вось настаўніцай беларускай мовы і літаратуры – ад пачатку.
    Што памятаем менавіта мы? Сярод іншага – чарнільную ручку. Так, у пачатку васьмідзясятых мы на ўроках беларускай мовы карысталіся такімі самапіскамі. А імі выводзіць літары зусім не так лёгка, хоць і не трэба макаць у чарнільніцу. Гэта дысцыплінавала, трэніравала дзіцячую руку, выпрацоўвала почырк. Гэтую ручку чамусьці заўсёды ўспамінаем з цеплынёй і павагай. У гэтым бачыцца прынцыповасць сапраўднага інтэлігента, які, нягледзячы на хуткаплынныя перамены, імкнецца выканаць сваю працу найлепш. 
    Вельмі хочацца, каб усе сказаныя, напісаныя зараз словы не былі і не ўспрымаліся як дзяжурныя, стандартныя, афіцыёзныя. Але такі наш свет, што лёгка карыстаючыся паняццямі душэўнасць і сардэчнасць, цеплыня і спагада, увага і неабыякавасць, цярпенне і ўменне дараваць, большасць з нас далёка не заўсёды імкнецца жыць па такіх прынцыпах. А яшчэ – інтэлігентнасць, прафесіяналізм, адданасць выбранаму нялёгкаму настаўніцкаму шляху. Усё гэта пра Вольгу Аляксандраўну.
    Шэсць гадоў, сотні ўрокаў, класных гадзін, палітінфармацый і яшчэ шмат чаго. Былі і канфлікты, і крыўды, і супрацьстаянні. Школьнікі, асабліва падлеткі, вельмі нялёгкі народ, калі іх сабраць разам, такіх розных і нявопытных. А наша класная выкладала літаратуру, прывівала непаседам па-сапраўднаму высокае, светлае і чыстае; значыць, яе педагагічная задача была ўтрая (!) цяжэй. Яна справілася. Як і заўсёды.
    У краіне тады ў канцы васьмідзясятых пачаліся незразумелыя перамены, ілюзорны вецер свабоды п’яніў юначыя галовы, і мы пабеглі ў свет сваімі нязведанымі дарогамі. Прайшло тры дзесяцігоддзі, набыўся ўласны вопыт, набіліся свае шышкі і гузы, зарабіўся ўласны скарб… І аказалася, што тыя багацці, якімі з намі дзялілася наша настаўніца, тыя ісціны, якія адкрывала яна нам, – усё гэта засталося нязменным. Ды і сама Вольга Аляксандраўна не вельмі змянілася. Яна, так нам заўсёды здаецца, усіх памятае. А нас, вучняў, за столькі гадоў было вельмі шмат, і наш 10 "Б” – не адзіны выпуск. Таму, упэўнены, да нашых словаў далучацца многія. Сустракаючыся час ад часу з намі, Вольга Аляксандраўна заўсёды распытае пра ўсё і ўсіх. А мы адчуваем сябе ізноў тымі ж дзяцьмі, і ад гэтага неяк спакайней на душы.  
    Каля сотні гадоў таму адзін чалавек сказаў (па памяці не дакладна перадаю яго словы): "Я мару, што некалі ў грамадстве застанецца толькі тры прафесіі – настаўнік, урач, інжынер”. Гэта сказаў… Ленін. І мара была не пра ўсеагульныя роўнасць ці занятасць, дабрабыт ці свабоду. Мара была пра Чалавека. Шмат каго і чаго заменяць і замяняюць робаты і механізмы. Але там, дзе патрэбны жывы чалавечы розум, непадробная цеплыня і непадкупная самаадданасць, там, дзе мы можам даверыць сваё самае дарагое – дзяцей, жыццё, здароўе, будучыню – там патрэбны сапраўдныя Людзі. Вось з такіх Людзей, якіх нам пашчасціла сустрэць у самым пачатку жыццёвага шляху, наша настаўніца Вольга Аляксандраўна Крупчык. 
    Гэтымі днямі, калі новыя вучні бягуць па тых жа вуліцах у школу, мы ўспамінаем сябе такімі ж і кажам: "Дзякуй вам, Вольга Аляксандраўна!” 

    З найлепшымі пажаданнямі 10 "Б” і ўсе-ўсе.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Наше видео

    Наши общественные объединения

    Урожай-2018

    Regional news

    Клещи

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает