• Жизнь | 29-03-2015 | Просмотров: 818 |
    Каб з чыстым сэрцам сустрэць Вялікдзень
    Каб з чыстым  сэрцам  сустрэць  ВялікдзеньУ гэтую нядзелю католікі святкуюць дзень урачыстага ўваходу Гасподняга ў Іерусалім і адзначаюць пачатак Тыдня мук Гасподніх, які прысвячаюць успаміну пра апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля, смерць і пахаванне яго. Калі народ вітаў Яго, то клаў пад ногі сваю вопратку і пальмавыя галіны, усклікаючы: «Гасанна! Благаславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе!» Паколькі ў нас пальмы не растуць, у гэты дзень вернікі прыходзяць у храм з галінкамі вярбы, якая першай распускае свае лісточкі вясною. 
    Па велічыні важнасці гэтых падзей кожны дзень апошняга перадсвяточнага тыдня называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрыні і міласэрнасці.
    Пасля асвячэння вербных галінак некалі прынята было сцябаць імі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: «Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень –  Вялікдзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косці». Верылі, што, б’ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство гэтага дрэва, якое першым абуджаецца ад зімовага сну: «Будзь здароў увесь год, як калядны лёд», «Будзь здароў, як вада, а расці, як вярба».

    Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
    Фото Григория ШИРЯЕВА.


    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    День Независимости

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает