• Жизнь | 29-09-2014 | Просмотров: 1 070 |
    Дзякуй за высокадухоўныя ўрокі
    Хутка ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначыць вялікую і пачэсную дату – 200-годдзе з дня нараджэння Міхаіла Лермантава, паэта, вершы якога мы палюбілі яшчэ ў школе. Да яго творчасці мы звяртаемся на працягу ўсяго жыцця, бо ў ёй – скрупулёзны і дасканалы адказ на многія пытанні нашага быцця. На жаль, лёс адмерыў Міхаілу, як і нашаму Максіму Багдановічу, толькі чвэрць стагоддзя, але і за гэты непрацяглы час зорка паэта здолела высока ўзняцца ў неба.
    Міхаіл  нарадзіўся 3 (15) кастрычніка 1814 года. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў у Пецярбургу. У 1837 г.  за верш "Смерць паэта” (пра гібель А. Пушкіна), у якім асуджаў не толькі забойцу, але і прыдворную знаць – віноўніцу трагедыі, быў высланы ў Грузію. Але па хадайніцтве Л. Арсеньевай і В. Жукоўскага быў пераведзены ў Гродзенскі лейб-гвардыі гусарскі полк каля Ноўгарада. У лютым 1840 г. за дуэль з Э. Барантам, сынам французскага пасла, зноў быў высланы на Каўказ.  Паэту давялося ўдзельнічаць у цяжкай бітве на рацэ Валерык у Чачне. 
    Ён быў забіты 15 (27) ліпеня 1841 г.  на дуэлі ў Пяцігорску М. Мартынавым. М. Лермантаў быў пахаваны на могілках у Пяцігорску. Пазней труну з целам паэта перавезлі ў сяло Тарханы (цяпер сяло Лермантава Пензенскай вобласці) і 23 красавіка (5 мая) 1842 г. пахавана ў сямейным склепе Арсеньевых. Мне неаднойчы даводзілася бываць у мемарыяльным  музеі  ў с. Лермантава, дзе прайшлі дзіцячыя гады творцы, і ў музеі г. Пяцігорска, дзе паэт правёў апошнія месяцы свайго жыцця.
    М. Лермантаў выступіў ў літаратуры паслядоўнікам А. Пушкіна. Творчасць Лермантава жывілі традыцыі рамантычнай паэзіі дзекабрыстаў, В. Жукоўскага, яму была вельмі блізкая мяцежная лірыка Дж. Байрана. Дзякуючы Лермантаву не адно пакаленне розных чытачоў вяло дыскусіі на тэму "Хто ж сапраўдны герой часу?”. На жаль, не здолелі мы знайсці дасканалы адказ на гэтае пытанне і ў ХХІ стагоддзі…
    Паэзія М. Лермантава здаўна шаноўная на Беларусі. Упершыню да яго творчасці звярнуўся тэатр А. Басевіча ў Пінску, які 13 красавіка 1880 г.  паставіў драму "Маскарад”. Гэтая п’еса таксама ўваходзіла ў рэпертуар  Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, Брэсцкага драматычнага тэатра, Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра. Трагедыя "Іспанцы” ставілася на сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра.
    Імя паэта з вялікай любоўю ўзгадваў аўтар бессмяротнага "Тараса на Парнасе”. Яшчэ ў 1889 годзе газета "Минский листок” змясціла артыкул "Міхаіл Юр’евіч Лермантаў”, прысвечаны ўрачыстаму адкрыццю помніка Лермантаву ў Пяцігорску. Многія беларускія паэты пачалі актыўна выкарыстоўваць лермантаўскія матывы і сімвалы. Верш першага класічнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча "Хмаркі” ідэйна і эстэтычна блізкі да аднайменнага твора М. Лермантава. 
    Янка Купала ў аўтабіяграфічных запісах і выступленнях выказваў сваё захапленне паэзіяй Лермантава. Вялікую яе ролю ў сваім фарміравані як паэта неаднойчы адзначаў Якуб Колас. Сваім духоўным настаўнікам называў Лермантава і Максім Багдановіч. Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Максім змясціў у яраслаўскай газеце "Голос” артыкул "Адзінокі”, у якім раскрыў арыгінальнасць таленту М. Лермантава.
    Пра свае шчодрыя ўрокі ад Лермантава неаднойчы згадвалі такія беларускія паэты, як Цётка, З. Бядуля, А. Звонак, К. Крапіва, М. Лужанін.  А знакаміты Аркадзь Куляшоў адзначыў, што пачаты яшчэ ў даваенны час пераклад вершаў Лермантава ў многім вызначыў кірунак і яго ўласнай творчасці. Пімен Панчанка адзначаў, што паэзія Лермантава стала асабліва дарагой у Вялікую Айчынную: яго вершы часта гучалі ў зямлянках і знаходзілі шчыры водгук у сэрцах партызан.
    Міхаіл Лермантаў – паэт не толькі  першай паловы ХІХ стагоддзя. Ён, бясспрэчна,  герой і нашага часу – ХХІ стагоддзя. І ў наш вірлівы і складаны час Паэт з вялікай літары працягвае нас вучыць мужнасці, добрасумленнасці, прынцыповасці, высакароднасці, дабрыні… Дзякуй, Міхаіл Юр’евіч, за вашы высокадухоўныя ўрокі! Дзякуй, Паэт,  за бессмяротны "Парус”:
    …Под ним струя светлей лазури,
    Над ним луч солнца золотой...
    А он, мятежный, просит бури,
    Как будто в бурях есть покой!
    Канстанцін КАРНЯЛЮК
    педагог, г. Віцебск



    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ