• Жизнь | 27-09-2014 | Просмотров: 974 |
    Дом рамёстваў запрашае таленавітых майстроў
    Дом рамёстваў  запрашае  таленавітых  майстроўВось ужо 10 гадоў працуе Свіслацкі раённы Дом рамёстваў, які з’яўляецца дзяржаўнай культурна-асветніцкай установай. Дзейнасць яго накіравана на захаванне, зберажэнне i прапаганду лепшых здабыткаў народных рамёстваў. 
    Аб тым, чым сёння жыве гэта ўстанова мы гутарым з яе дырэктарам А. М. Васілька.
    – Аксана Мікалаеўна, з якой мэтай быў створаны Дом рамёстваў?
    – З даўніх часоў наша Свіслаччына славіцца cвaiмi майстрамі. Каб адрадзіць усё, што, на жаль, было страчана, каб заахвоціць моладзь і дзяцей пераняць ад самабытных майстроў іх справу, каб развіваць таленты маладых, і быў створаны наш Дом рамёстваў.
    – Так, што датычыць таленавітых людзей, то імі наша Свіслаччына заўсёды славілася. А як гэта выглядае сёння?
    – У раёне налічваецца больш за 60 дзейнічаючых майстроў. З усімі наладжаны кантакт і супрацоўніцтва. З мэтай аб’яднаць іх на базе раённага Дома рамёстваў быў створаны аматарскі клуб «Таямніцы бабуліных куфраў».  На пасяджэннях клуба праходзяць цікавыя сустрэчы i забаўляльныя мерапрыемствы, тэматычныя дыспуты, абмяркоўваюцца існуючыя праблемы i магчымасці ix вырашэння, плануецца сумесная творчая дзейнасць. Майстры раёна – актыўныя ўдзельнікі выставаў народнай творчасці, якія праходзяць у межах раённых, абласных, рэспубліканскіх i міжнародных мерапрыемстваў.
    – Я ведаю, што практыкуюцца таксама і персанальныя выставы.
    – Так, гэта адна з папулярных форм работы з майстрамі: магчымасць паказаць гледачам i першыя пробныя работы, i майстарскія, сур’ёзныя. Усё гэта з’яўляецца моцным стымулам на будучым творчым шляху.
    – А якая работа вядзецца з дзецьмі?
    – З мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей i моладзі i арганізацыі ix вольнага часу працуюць rypткі «Плеценыя цуды», «Жар-птушка», «Ласкуток», «Рукатворныя мелодыі», «Чароўная гліна», «Традыцыйны беларускі pocпic». Гурткі створаны на платнай аснове (20 тысяч рублёў у месяц). Уciмi неабходнымі матэрыяламі i прыладамі для працы навучэнцаў забяспечвае Дом рамёстваў. Свае прыгожыя вырабы ўдзельнікі гурткоў зaбipaюць у сваю хатнюю калекцыю.
    – Не сакрэт, што супрацоўнікі Дома рамёстваў шмат увагі ўдзяляюць маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі. 
    – Для работы з маладымі інвалідамі ва узросце 18–35 гадоў было створана аматарскае аб’яднанне «Палёт душы». Раз у тыдзень хлопцы і дзяўчаты наведваюць творчую майстэрню, дзе не толькі асвойваюць розныя віды i тэхніку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але i вучацца адаптавацца да жыцця ў грамадстве.
    – Якія яшчэ формы работы выкарыстоўвае Дом рамёстваў?
    – У сваёй рабоце мы практыкуем выставы-продажы, экскурсіі, лекторыі, майстар-класы. Апошнія, дарэчы, з’яўляюцца самымі папулярнымі. Яны ўяўляюць сабой абмежаваны ў часе занятак з майстрам па авалодванні рознымі відамі рамёстваў i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кошт за індывідуальны майстар-клас складае 30 тысяч рублёў, групавы – 70 тысяч).
    Дом рамёстваў актыўна супрацоўнічае з арганізацыямі горада i раёна, аказвае метадычную i практычную дапамогу ў афармленні прафесійных выстаў, падрыхтоўцы да творчых конкурсаў і г.д. Супрацоўнічаем мы і з уладальнікамі агра-эка-сядзібаў, дапамагаем рэалізацыі нацыянальнага рэгіянальнага сувеніра  далёка за межамі раёна. 
    З пачатку 2012 года ў выставачнай зале Дома рамёстваў дзейнічае выстава-продаж рамесных вырабаў i вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З’яўляючыся прыхільнікамі адраджэння культуры традыцыйнага прыродавыкарыстання, у якасці сыравіны для вырабу прадметаў быту i сувенірнай прадукцыі майстры раённага Дома рамёстваў выкарыстоўваюць натуральныя матэрыялы: гліну, лазу, салому, ільняное валакно, лыка і іншую сыравіну.
    Дзверы нашага Дома рамёстваў шырока адчынены для прыхільнікаў народнай i аматараў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Гурткі i аматарскія аб’яднанні чакаюць новых удзельнікаў, новых сумесных творчых ідэй i цікавых сустрэч.

    Ядвіга КОБРЫНЕЦ.


    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ