• Жизнь | 20-06-2014 | Просмотров: 1 175 |
    Крыніца суцяшэння, радасці і любові
    Крыніца суцяшэння, радасці і любовіУ  першы чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы хрысціяне-католікі адзначаюць свята Божага Цела. У гэты дзень касцёл складае падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнта, у якім Ён сам прыбывае са сваім народам.
    Непасрэдным штуршком для ўстанаўлення свята быў цуд, які адбыўся ў Больсена (Італія). Калі святар служыў Святую Імшу, пасля Перамянення келіх, зачэплены рукой, нахіліўся так няўдала, што з яго пралілося некалькі кропель на карпарал (палатно, на якім раскладваюцца літургічныя начынні). Шакаваны святар убачыў, што віно ператварылася ў кроў. Апавешчаны аб гэтым цудзе папа, які быў тады ў суседнім горадзе Арвіета, забраў гэты святы карпарал. Да гэтага часу ён знаходзіцца ў катэдры горада Арвіета. Дагэтуль на ім бачныя плямы. 
    У чацвер, 19 чэрвеня, у парафіі святога Францыска Асыжскага ў Свіслачы адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.  Пасля заканчэння святой Імшы распачалася ўрачыстая працэсія па вуліцах  горада, якія знаходзяцца бліжэй да касцёла. Актыўны ўдзел у ёй прынялі юныя  парафіяне, якія з радасцю ішлі побач з дарослымі, а дзяўчынкі сыпалі пад ногі святару кветкі. Працэсія затрымвалася вакол  алтароў, прыгатаваных парафіянамі пад адкрытым небам. Айцец Валерый чытаў словы з Евангелля, маліўся за ўсіх прысутных і тых, хто не меў магчымасці прыйсці на ўрачыстасць, за тых, хто дапамагаў рыхтаваць алтары на вуліцы, за дзетак, за старых, за ўсіх свіслачан. Людзі, калі бачылі працэсію, выходзілі з дамоў, некаторыя нават далучаліся і маліліся разам з іншымі. Праз такі спосаб вернікі змаглі паказаць, што яны выказваюць пашану да Найсвяцейшага Сакрамэнта, а таксама мацуюць сваю веру.
    Завяршылася ўрачыстая працэсія ў касцёле. Ксёндз выказаў шчырыя словы падзякі ўсім, хто дапамог арганізаваць гэтую прыгожую працэсію, а таксама яшчэ раз нагадаў вернікам, што Езус заўсёды знаходзіцца разам з намі ў Эўхарыстыі як Крыніца суцяшэння, радасці і любові.
    Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
    Фота аўтара.


    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    День Независимости

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает