• Жизнь | 01-04-2013 | Просмотров: 1 239 |
    31 сакавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі
    31 сакавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі Пасхальнай Вігіліяй у Вялікую суботу распачнецца  Вялікдзень. І ўжо каторы раз у нашым касцёле загучыць радасны трыўмфальны спеў: «Вясёлы нам ужо дзень настаў… Аллелюя, Аллелюя!» і распачнецца  набажэнства на чэсць  Хрыста, які паўстаў з мёртвых, на чэсць  перамогі жыцця над  смерцю.   
    Уваскрэсенне  Хрыста – гэта  вялікая радасць для ўсіх хрысціян, надзея  для кожнага чалавека. Гэта напамін, што Хрыстос уваскрэс і прысутнічае сярод нас: у Слове, Еўхарыстыі, Святым  прычасці, Малітве, што ён жыве цудоўным вобразам у кожным чалавеку і  знаходзіцца ў нашай душы. Адтуль мы заўсёды можам пачуць яго, калі будзем слухаць уважліва і з чыстым сэрцам, таму што кожны з нас з’яўляецца храмам Святога Духа, як казаў святы Павел.
    Паважаныя вернікі і сябры нашай парафіі! З нагоды Вялікадня прыміце самыя цёплыя пажаданні. Няхай Уваскрэслы Хрыстос прынясе нам духоўнае адраджэнне, абудзіць у нашых сэрцах добрыя пачуцці, любоў і павагу да бліжняга, здольнасць да ўзаемадапамогі, прыстойнасць і ўзаемаветлівасць, а святло Яго слоў будзе весці  нас праз паўсядзённасць жыцця  да вечнасці.
    Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!
    І мы павінны ўваскрэснуць да новага жыцця ў Божай ласцы!
    Смачнага яйка, цукровага баранка і цудоўнага палівальнага  панядзелка,  умілаваныя браты і сёстры.
    Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы і яго вернікі для ўсіх веравызнаўцаў каталіцкай канфесіі на Свіслаччыне.


    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    День Независимости

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает