• Жизнь | 14-01-2018 | Просмотров: 27 |
    Шакал унесены ў афіцыйны спіс звяроў Беларусі

    Шакал унесены ў афіцыйны спіс звяроў Беларусі

    У Беларусі з'явіўся новы від звяроў – залацісты шакал. Для нашых шыротаў ён не характэрны, але апошнія гады назіраецца пашырэнне яго арэалу на поўнач. Шакала заўважалі ў Польшчы, Літве і Латвіі. Назіралі яго і ў Беларусі, але толькі цяпер удалося правесці ДНК-аналіз і з дакладнасцю вызначыць від жывёлы. 

     

    У снежні 2017 года ў ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна паляўнічыя сабакі задушылі звера, якога нельга было вызначыць ні як ваўка, ні як лісіцу. Пра дзіўную жывёлу паведаміў ляснічы Уладзімір Прыступчык. Дзякуючы яму цела звера трапіла да вучоных. Падрабязны аналізДНК, праведзены спецыялістамі навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з выкарыстаннем міжнароднай базы дадзеных, пацвердзіў, што цела належала даросламу самцу залацістага шакала. 

    У афіцыйным спісе сысуноў Беларусі ён стаў 82-м відам па ліку. Прычым, як адзначыў супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Вадзім Пракапчук, гэта першы экземпляр, для якога ёсць поўная навуковая атрыбутыка: і этыкетка, і чэрап, і шкура, і генетычныя ўзоры. 

    Шакала ў Беларусі нібыта бачылі і раней, але афіцыйна ў спіс сысуноў уключыць не маглі, бо не было доказаў. Напрыклад, у апошні дзень 2011 года ў Брэсцім раёне ўпалявалі незвычайнага звера, і яго шкура нават трапіла ў Палескі аграрна-экалагічны інстытут. Але яна была зафіксаваная не ў спірце, а ў фармаліне, які дэнатуралізуе ДНК, так што пра генетычны аналіз не магло быць і гаворкі. А без такога аналізу нельга зрабіць правільную выснову. Увосень 2016 года пад коламі аўто загінуў падобны да шакала звер. Яго галаву даставілі ў Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах, дзе спецыялісты правялі аналіз ДНК. Жывёла выявілася зусім не шакалам, а ваўком са слядамі гібрыдызацыі з сабакам. 

    Чаму шакал ідзе на поўнач, дакладна невядома.Доктар біялагічных навук, прафесар і старшыня АПБ Васіль Грычык, лічыць, што прычынай можа быць глабальнае пацяпленне і маласнежныя зімы. 

     

    Залацістыя шакалы не жывуць у лясах, як ваўкі, а аддаюць перавагу адкрытым прасторам. У снежную зіму выжыць ім будзе складана. «У некаторых месцах шакалы няблага ўжываюцца з чалавекам, жывуць за кошт памыек, — тлумачыць спадар Васіль. – Пра беларускіх шакалаў вядома,што пакуль ад чалавека яны трымаюцца на вялікіх дыстанцыях. Але калі тэндэнцыі зменаў клімату будуць захоўвацца такія, як цяпер, думаю, што варта чакаць рассялення і павелічэння колькасці гэтага звера». 

    Апошні раз афіцыйны спіс сысуноў Беларусі папаўняўся ў канцы 1990-х гадоў. Туды ўнеслі два віды землярыек: невялікага звярка раўназубую буразубку і самы дробны від – малую буразубку. Паводле Васіля Грычыка, гэтыя віды не новыя для Беларусі, проста іх рэгістрацыя з шэрагу прычынаў была запозненая. А з’яўлення прынцыпова новых відаў буйных сысуноў, на яго думку, у Беларусі ў найбліжэйшы час больш не прадбачыцца. 

     

    ptushki.org



    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ