• Год малой родины / Жизнь / ФОТОРЕПОРТАЖ | 30-06-2018 | Просмотров: 142 |
    Тут зялёная трава і людская дабрыня

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

    Вёсачка мая, мілая і прыгожая, цябе няма радней і прыгажэй... Бадай, так адзываюцца аб Вялікіх Міхалках яе жыхары. А вялікая яна сапраўды, толькі, на жаль, не колькасцю жыхароў, а сваёй працягласцю – звыш трох кіламетраў. Сёння ў Вялікіх Міхалках пражывае 79 чалавек, з якіх 29 грамадзян працаздольнага ўзросту, 40 пенсіянераў і 10 дзяцей. Ведаеце, яшчэ чым адрозніваецца гэтая вёска ад астатніх? Перадавікамі вытворчасці! Так. Вельмі працалюбівы тут народ жыве. Шчыравалі на палетках і на фермах, за баранкаю трактароў і грузавікоў. Вылучыць кагосьці асобна вельмі складана, бо ўсе ў кіраўніцтва гаспадаркі і сельсавета ў пашане, як кажуць, у аўтарытэце.


    Калі ўзнікла ідэя правесці тут свята вёскі, асаблівых цяжкасцей у мясцовай улады не ўзнікла. Вердаміцкія артысты падрыхтавалі грунтоўны сцэнарый, а астатнія пытанні вырашаліся самі па сабе. Тым больш, што Вердаміцкі сельсавет любіць і ўмее праводзіць такія мерапрыемствы, каб парадаваць насельніцтва і выразіць яму падзяку за працу, за любоў да сваёй малой радзімы.

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     


    Сёння мне вельмі прыемна вітаць жыхароў Вялікіх Міхалак, – адкрыла свята старшыня Вердаміцкага сельсавета, дэпутат абласнога і раённага Савета дэпутатаў Алена Салавей. – Асабліва тых, хто прыехаў на сваю малую радзіму. Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто прыклаў максімум намаганняў, каб зрабіць свой родны куточак яшчэ больш прыгажэйшым і прывабнейшым. І сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, я жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     


    Гісторыя вёскі налічвае стагоддзі. Помняць яе маладую, нібы сакавітая зялёная трава, доўгажыхары. На пацерках жыцця нанізана больш за сто гадоў у траіх жыхарак. Які яшчэ населены пункт можа пахваліцца такой колькасцю доўгажыхароў?! Яны гонар вёскі. Вядома, прыйсці на свята Марыя Сямёнаўна Мялешка, Вера Іванаўна Раманчук, Пелагея Аляксееўна Антонік не змаглі, але падарункі ад сельсавета атрымалі праз сваіх родных.
    У Вялікіх Міхалках што ні сям’я, то чымсьці адметная. Вялікую гаспадарку трымае Зоя Аляксандраўна Валчуга, славіцца сваімі дыванамі, вышыванкамі Марыя Канстанцінаўна Шыманіца, дарэчы, яе вырабы можна было ўбачыць тут, на свяце. Добрыя кулінарныя здольнасці мае Тамара Аляксандраўна Кучмар. Сваёй выпечкай яна пачаставала ўсіх удзельнікаў свята. У добрым стане трымаюць свае сядзібы Ганна Васільеўна Качаржук, Таццяна Васільеўна Шыманчук, Аксана Іванаўна Несцярэнка з Аляксандрам Мар’янавічам Смяянам. На свяце яны атрымалі шыльды «Дом образцового порядка».

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     


    У гэтым годзе свой 90-гадовы юбілей адзначыла Зінаіда Іосіфаўна Вярышка, а 70-гадовы – Часлава Канстанцінаўна Лях. Яны таксама атрымалі падарункі, як і шматдзетныя сем’і Вішнеўскіх і Шыманчукоў. Свой сямейны залаты юбілей адзначыла сям’я Фёдара Іванавіча і Чаславы Канстанцінаўны Ляхаў. Падарунак ім ад саўгаса ўручыў намеснік дырэктара Баляслаў Гарошчык. Не забыліся і аб самай юнай жыхарцы Міхалак – сямігадовай Вераніцы Смяян. У падзяку за падарунак яна расказала верш пра Беларусь.

     

    Любоў Міхайлаўна БЯЛЕЦ:

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     


    Вельмі люблю людзей. А нашых, міхалкаўскіх, асабліва. Працую санітаркай на ФАПе, звяртаюцца вяскоўцы з рознымі просьбамі: каму ціск памераць, каму лекі прынесці. Хіба ж адкажаш сваім?!
    Усе 73 гады, а мне менавіта столькі, жыву тут. Хораша, што арганізоўваюць такія святы, як сёння. Вялікі дзякуй усім: і кіраўніцтву сельсавета, і культработнікам.

     

    Аляксандр СМЯЯН, Аксана НЕСЦЯРЭНКА з дачкой Веранікай:

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     
    – Свята вельмі спадабалася. Добры канцэрт падрыхтавалі вердаміцкія артысты, са сцэнкамі, песнямі, а кіраўніцтва сельсавета было шчырае на падарункі. Вось і нашай Веранічцы дастаўся як самай юнай жыхарцы вёскі. Я тут толькі з 2010 года жыву, каханне прывяло сюды, а Саша карэнны жыхар. Працуем у саўгасе. Мясціны ў нас прыгожыя. Спакойна тут і надзейна.

     

    Ганна Пятроўна РЫБАКОЎСКАЯ:

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     


    – Я нарадзілася ў гэтай вёсцы, выгадавала траіх дзяцей. Цяпер у мяне 6 унукаў і 7 праўнукаў. Маю 41 год працоўнага стажу, з’яўляюся ветэранам працы. Некалі сама хуткая была, а цяпер мне дапамагае сацыяльны работнік – Мікалай Пачэбут, вельмі добры чалавек. Дочкі мае ў Мінску жывуць. А я са сваёй вёскі нікуды не хачу, хоць і гора вялікае мяне тут напаткала: сын загінуў на пажары. Усё трэба перажыць...

     

    Соф’я Аляксандраўна ПУЗЫР:

    Тут зялёная трава  і людская дабрыня

     


    – Я цяпер жыву ў сына ў Свіслачы. Ён даведаўся, што будзе свята вёскі, і прывёз мяне сюды. Сустрэлася з аднавяскоўцамі, пагаварылі аб жыцці. Мы з Ганнай Рыбакоўскай сяброўкі, амаль аднагодкі: ёй – 87, мне – 88 гадоў. Разам у саўгас хадзілі, побач жылі. Калісьці вельмі многа моладзі было ў нашых Міхалках. Людзі добрыя заўсёды ў вёсцы жылі.


    У гэты дзень шмат было песень пра вёску, пра людзей працы. І свяціліся ў вяскоўцаў вочы ад шчасця, ад гонару за сваіх суседзяў, ад увагі да іх з боку мясцовай улады, ад таго, што добра ў вёсцы жыць. Добра!

     

     

    Марына ЯНЮК.

    Фота аўтара.

     



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Урожай-2018

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает