• Год малой родины / Жизнь | 30-03-2018 | Просмотров: 306 |
    Па добрай волі жывіце!

    Па добрай волі жывіце!

    Я вельмі люблю сваю вёсачку Дабраволю, багатую на добрых і працавітых людзей. Таму і абудзілася ў мяне цікавасць да яе гісторыі, загадкавых назваў роднай зямлі. Хочацца расказаць, чаму мая вёска завецца так прыгожа – Дабраволя.

     

    Дабраволя – самабытны куточак Свіслацкага раёна. Назва вёскі паходзіць ад слоў “добрая воля” ў значэнні “свабода” – паселішча, жыхары якога вызваляліся ад некаторых павіннасцей. Першыя звесткі аб вёсцы адносяцца да 1538 года. Менавіта тады пасяленцамі будучай вёскі сталі вольныя стралкі, якія ахоўвалі жывёл у пушчы. І прыйшлі сюды яны па добрай волі.


    Як сведчаць матэрыялы, што збіраліся на працягу дзесяцігоддзяў і захоўваюцца ў Музеі лесу Дабравольскага ДС СШ, спачатку на месцы вёскі было 5–6 двароў, дзе пражывалі першыя жыхары-дабравольцы. Паступова вёска расла, займаючы большую частку лесу. З’явіліся і мясцовыя назвы ўтвораных вулачак: Мястэчка (тут захаваліся самыя старыя дамы, і таму лічыцца, што адсюль пачынала будавацца вёска), Самары і Ёткі (у даваенны час на гэтых вуліцах пражывалі яўрэі Самар і Ётак, якія займаліся гандлем, мелі свой магазін), Бабылі (у часы царскай Расіі ў гэтым месцы выдавалі надзелы зямлі мужчынам, якія на працягу 7–14 гадоў служылі ў царскай арміі; іх зямельныя надзелы называліся бабыльскія, бо мужчыны былі нежанатыя).


    Перадаецца з пакалення ў пакаленне і мясцовая легенда пра паходжанне Дабраволі. На тэрыторыі сучаснай вёскі, расказвае яна, былі непраходныя лясы, у якіх вадзілася шмат гадаў, вужоў. За доўгія гады людзі прызвычаіліся да іх, найболей да вужоў, бо тыя не баяліся жыць непадалёку ад жытла сялян, а то і ў хатах. Іх сталі лічыць хат­німі. Калі гаспадары з дзецьмі сядалі вячэраць, то і вуж поўз да стала, яму налівалі малака ў якую-небудзь пасудзіну. І верылі людзі: у якім доме жыве вуж, там заўсёды шчасце і дабрабыт. Калі здыхаў той хатнік, дык гаспадар не выкідаў яго цела, а рабіў з яго своеасаблівы абярэг. Адбывалася ўсё наступным чынам. З вужа здзіралі скурку, вытаплівалі тлушч, рабілі свечку і збера­галі яе. Калі ж нападала на гаспадара якое гора, тады чалавек браў свечку, чакаў вечара і запальваў яе. Свечка гарэла дзіўным яркім полымем, заходзіла ва ўсе цёмныя мясціны, абуджала там усіх вужоў. І паўзлі яны на дапамогу, а наперадзе – сам Вужовы кароль. І гэтак жа нечакана вужы знікалі. Толькі доўга яшчэ гучаў іхні напамін: “Па добрай волі жывіце! Па добрай волі!” Кажуць, калі  Вужовага караля не стала, то ўсе плакалі, галасілі, нібыта па самым блізкім з родных. Пахавалі яго недзе тут, непадалёку. Таму паселішча з тых часоў пачалі называць Дабраволяй.


    Мне б хацелася запрасіць у нашы мясціны ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Свіслаччыны, каб пераканацца, наколькі прыгожая і багатая дабравольская зямля. У цяперашні час, калі бурнымі тэмпамі развіваецца этнатурызм, экатурызм, мая малая радзіма здзіўляе сваіх гасцей непаўторнымі, маляўнічымі краявідамі, гасціннасцю і шчодрасцю дабравольцаў, багатымі і да канца неспазнанымі загадкамі гісторыі і мовы маёй зямлі.

     

    Дар’я ЛОСКАТ,
    вучаніца 7 класа Дабравольскага ДС СШ.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает