• Год малой родины / Главные новости | 18-03-2018 | Просмотров: 399 |
    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

    Чацвёрты раённы конкурс "Я – сяльчанка" прайшоў у аграгарадку Вялікае Сяло.

     

     

    А ці ведаеце вы, паважаныя, без каго нельга сёння ўявіць нашы сёлы і вёскі? Зразумела, без жанчыны – працавітай, таленавітай, прыгожай, руплівай. Жанчына – яна і дачка, і маці, і бабуля, і перадавік вытворчасці, і актыўны грамадскі дзеяч. Яе значны сацыяльны статус нельга недаацэньваць. Такой думкі прытрымліваюцца і члены журы: старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Паўлючэня, намеснік дырэктара ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Святлана Дзянісава.

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Сямі канкурсанткам, якія прадстаўлялі сельвыканкамы нашага раёна, прапанавалася праявіць сябе ў трох намінацыях. Візітная картка “Жыву ў вёсцы і гэтым ганаруся” – асабістая гісторыя кожнай з удзельніц: яе малая радзіма, сям’я, гаспадарка і месца працы. У кожным радку – празаічным і вершаваным, беларускамоўным і рускамоўным – цеплыня, любоў, гонар і пашана. А самі жанчыны, расказваючы пра сваіх родных і блізкіх, нібы свяціліся ўнутраным святлом і шчыра раздорвалі яго гледачам і сваім прыхільнікам.

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Выстаўка “Свет маіх захапленняў”, прабачце за таўталогію, захапіла цалкам з першай хвіліны. Чаго тут толькі не было! І калі ўсё гэта паспелі зрабіць нашы канкурсанткі? Вядома, вязаныя, плеценыя, тканыя рэчы ёсць амаль у кожнай гаспадыні ў запасе: спярша растуць дзеці, потым прыязджаюць унукі, нешта спатрэбіцца суседзям… Дык тут яшчэ і прысмакаў багата было: і традыцыйныя, і штодзённыя, і святочныя стравы. З цыганскай кухняй журы пазнаёміла Таццяна Гудчанка з Вердамічаў. Пузатыя збаночкі з нарыхтоўкамі на зіму можна было ўбачыць у Аксаны Адзінак з Нязбодзічаў. Таісія Церабілка, прадстаўляўшая Свіслацкі сельсавет, у памяць аб сваім мужы прывязла яго любімую страву – заліўное з языком. Вольга Цырыбка з Дабраволі любіць гатаваць мясныя стравы і перапрацоўваць дары лесу. Ад Ірыны Гаўлік з Ханявічаў мы даведаліся, што на Брэстчыне, адкуль яна родам, крывяная каўбаса называецца наліванкай і робяць яе з рысам. Сялянскую каўбасу “Поразаўская кішка” прэзентавала і Ганна Паплаўская з Поразава. А вось Юлія Аўсейчык з Новага Двара расказала цэлую гісторыю пра ўзнікненне ўсім вядомага салата “Аліўе” і, вядома, прыгатавала яго.

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Выявіць пераможцу дапамог творчы конкурс “Я магу!”, у якім знайшлося месца і песням, і вершам, і інтэрмедыям. Удзельніцы, як сапраўдныя артысткі, на працягу некалькіх хвілін утрымлівалі ўвагу гледачоў. Не абышлося без дапамогі групы падтрымкі, але ад гэтага некаторыя выступленні канкурсантак былі толькі больш вясёлымі і цікавымі.

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Свае творчыя нумары ў гэты святочны дзень прысутным дарылі артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, самадзейныя артысты, творчыя калектывы.

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

     

     

    У выніку першае месца ў раённым конкурсе “Я – сяльчанка” журы прысудзіла канкурсантцы ад Ханявіцкага сельсавета Ірыне Гаўлік. Усім удзельніцам уручаны дыпломы Свіслацкага райвыканкама і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, памятныя прызы. Такім чынам, дарагія нашы чытачы, сустрэнемся з вамі ў наступным годзе ў Ханявічах, каб зноў выбраць самую прыгожую, таленавітую і абаяльную вясковую жанчыну.

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

    Вёска мая – летуценняў калыска (+Видео)

     

     

    Вольга БУБЕНЧЫК.

    Фота аўтара.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает