• Год малой родины | 18-03-2018 | Просмотров: 95 |
    Сэрца зямлі маёй

    Сэрца зямлі маёй

    Калі чалавек пачынае ўсведамляць, што ён любіць свой край? Наўрад ці хто можа адказаць на гэтае пытанне дакладна. Ці трэба дапамагаць яму ўсвядоміць гэта пачуццё? Безумоўна!

     

    Кожны беларус павінен ведаць гісторыю свайго горада, сяла, вёскі. Трэба па крупінках сабраць тое, што захавалася ў архівах, у народнай памяці, сямейных традыцыях, паданнях. Кожны захаваны факт – гэта ўклад у адраджэнне малой радзімы, яе духоўнага пачатку, а значыць, і залог таго, што ў яе ёсць будучыня і сувязь пакаленняў не перарвецца.


    Бібліятэкі ва ўсе часы з’яўляюцца не толькі захавальнікамі назапашаных краязнаўчых матэрыялаў, але і часткова іх стваральнікамі.


    У Год малой радзімы бібліятэкі раёна актыўна ўключыліся ў краязнаўчую дзейнасць. У іх аформлены інфармацыйныя выставы-экспазіцыі “Свіслаччына – цудоўная кветка вянка Беларусі”, “Край мой – гонар мой”, “Сэрца зямлі маёй – свіслацкі край”, “Любі і ведай свой край”. На выставах прадстаўлены цікавы матэрыял аб сваёй мясцовасці, знакамітых людзях, славутых мясцінах.


    У Вердаміцкай бібліятэцы і Нязбодзіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства да 50-годдзя з дня ўтварэння рэспубліканскага гідралагічнага заказніка “Дзікое” чытачам-дзецям былі прадстаўлены электронныя прэзентацыі “У “Дзікога” –  узрост егіпецкіх пірамід”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю стварэння заказніка, пра яго багатую флору і фаўну. Бібліятэкары правялі экавіктарыны, тэматычныя агляды літаратуры.

     

     

    Сэрца зямлі маёй

     


    Да 180-годдзя з дня нараджэння нашага земляка Кастуся Каліноўскага ў Поразаўскай і Навадворскай бібліятэках – цэнтрах краязнаўства прайшоў гісторыка-краязнаўчы ўрок “Імя ў гісторыі нашага краю”.


    Прайсціся віртуальнымі сцяжынкамі першароднага лесу, пазнаёміцца з унікальным светам Белавежскай пушчы змаглі наведвальнікі Свіслацкай раённай бібліятэкі і Вердаміцкай бібліятэкі пад час віртуальна-экалагічных падарожжаў “Мой край запаведны” і “Мой край Белавежскі – ты самы прыгожы”.


    Юныя чытачы Навадворскай бібліятэкі – цэнтра краязнаўства ў ходзе пазнавальнага экскурсу “Запаведны напеў – Белавежская пушча” прагледзелі відэафільм “Запаведны свет прыроды”, прынялі ўдзел у віктарыне “Экалагічная карусель”, успомнілі правілы паводзін у лесе, азнаёміліся з тэматычнай выставай “Белавежская пушча – краса краю”.

     

    Сэрца зямлі маёй

     


    У Поразаўскай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства праходзяць экскурсіі ў музейным пакоі “Мастацтва гліны і агню”, дзе прадстаўлены інфармацыйна-ілюстраваныя матэрыялы па гісторыі развіцця ганчарства ў поразаўскім краі, ганчарных вырабах і іх бытавым прызначэнні, фотаматэрыялы і запісы ўспамінаў аб мясцовых ганчарах, вырабы чорназадымленай керамікі з прыватных калекцый.


    На працягу Года малой радзімы ў бібліятэках пройдуць запланаваныя цыклы гістарычных экскурсаў, сустрэчы з цікавымі людзьмі, інфармацыйна-пазнавальныя ўрокі, краязнаўчыя віктарыны, мультымедыйныя прэзентацыі. А гэта значыць, што наведвальнікі адкрыюць для сябе новыя старонкі гісторыі нашага краю.

     

    Ігар БАЯРКІН.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает