• Наши проекты / На всякий пожарный | 09-08-2017 | Просмотров: 170 |
    «Юнацтва» сабрала сяброў

    «Юнацтва» сабрала сяброў

    Аздараўленчы ваенна-патрыятычны палатачны лагер «Юнацтва» запрасіў на адпачынак 20 юнакоў і дзяўчат, якія навучаюцца ў Поразаўскай сярэдняй школе. Кожны дзень выхаванцаў быў насычаны цікавымі сустрэчамі, карыснымі справамі, паходамі і экскурсіямі. 

     

    Адметнасцю работы ў лагеры з’явілася праходжанне ваенна-палявых збораў юнакамі і медыцынскай практыкі дзяўчатамі 10 класа. Заняткі былі накіраваны на авалодванне навучэнцамі навыкамі аказання першай медыцынскай дапамогі, фарміраванне патрыятычных якасцей падлеткаў, садзейнічалі падрыхтоўцы юнакоў да службы ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.


    Акрамя гэтага, падлеткі змаглі ўдасканаліць свае здольнасці ў майстэрстве маляваць, спяваць, дэкламаваць вершы. З задавальненнем удзельнічалі ў інтэлектуальных конкурсах і віктарынах, спартыўных гульнях і эстафетах.


    Кожны дзень меў сваю назву, дэвіз, згодна з якімі арганізоўвалася выхаваўчая дзейнасць. Напрыклад, дзень інтэлектуала быў прысвечаны Году навукі. Выхаванцаў лагера чакала гульнявая пляцоўка «Лідар. Інтэлектуальнае шматбор’е». Педагогі прапаноўвалі нестандартныя віды гульняў па гісторыі, літаратуры, геаграфіі. Удзел у конкурсе лістовак «Самыя, самыя, самыя...» дапамог спраектаваць сваё ўяўленне аб інтэлектуальным чалавеку ў выглядзе малюнкаў.


    Адметнасцю дня здароўя і бяспекі стала сустрэча з прадстаўнікамі службы Свіслацкага раённага аддзела надзвычайных сітуацый. У рабят была магчымасць пазнаёміцца з абсталяваннем навейшага аўтамабіля пажарнай службы, работай выратавальнікаў. Жадаючыя змаглі прымерыць на сябе форму пажарнага, а некалькі навучэнцаў выказалі жаданне паступіць у навучальныя ўстановы МНС.


    У Дзень памяці навучэнцы наведалі Брэсцкую крэпасць-герой. Пачуццё гонару за нашых салдат і афіцэраў перапаўняла сэрцы рабят, калі яны знаёміліся з помнікамі, размешчанымі на тэрыторыі крэпасці, экспазіцыямі музея, чыталі надпісы, пакінутыя на сценах казематаў. Завяршыўся дзень конкурсам «Песня ў салдацкім шынялі», дзе пераможцам змог сябе адчуць кожны выхаванец лагера.


    Доўга яшчэ будуць успамінаць юнакі і дзяўчаты экскурсію на 12-ю пагранічную заставу імя Д. В. Казакевіча. Тут яны даведаліся аб нялёгкай службе пагранічнікаў, пазнаёміліся з работай кінолага, пасябравалі з лепшымі памочнікамі пагранічнікаў – сабакамі.


    Дзень турызму і краязнаўства даў магчымасць навучэнцам здзейсніць паход «Сцяжынкамі роднай зямлі». Яны наведалі гісторыка-краязнаўчы музей Навадворскай сярэдняй школы, прайшліся экалагічнай сцяжынкай, адпачывалі на ўлонні прыроды, купаліся і загаралі... І не было смачнейшай ежы, чым смажаная бульба, і не было лепшых песень, чым тыя, што гучаць ля кастра пад акампанемент гітары, бо спяваюцца яны голасам сэрца.


    На развітанне выхаванцы лагера выказалі жаданне ў наступным годзе зноў сустрэцца ў «Юнацтве».

     

    Віктар БЕЛАВА,
    г. п. Поразава.



    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    ДО ВЫБОРОВ ОСТАЛОСЬ

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ