• Наши проекты / Чытаем разам | 05-04-2018 | Просмотров: 164 |

    Перамога за Ягорам Грынко

    Завяршыўся першы этап конкурсу «Чытаем разам – чытаем ўслых», у якім прынялі ўдзел 14 чытачоў. Каб вызначыцца з пераможцам, з 2 па 5 красавіка на сайце “Свіслацкай газеты” было адкрыта галасаванне. Прыемна, што наведвальнікі сайта актыўна галасавалі за канкурсантаў і аддалі за іх 1 655 галасоў, з іх 779 на карысць гімназіста Ягора Грынко. На другім месцы ішоў Ілля Гуштын, за яго прагаласавалі 620 чалавек. Трэцюю пазіцыю заняла Людміла Арэшка, яна набрала 83 галасы.

    Наши проекты / Чытаем разам | 02-04-2018 | Просмотров: 5 280 |

    Галасуем за лепшага чытача!

    Вось і завяршыўся першы квартал бягучага года, а разам з ім і першы этап конкурсу “Чытаем разам – чытаем услых”. Вельмі прыемна, што на конкурс адклікнуліся свіслачане розных узростаў, рады былі бачыць у студыі раённага радыё вучняў гарадскіх школ і нават педагогаў. Гонар бярэ за свіслачан, якія завіталі да нас і парадавалі вершамі на мілагучнай роднай мове. Вялікі дзякуй усім удзельнікам!

    Наши проекты / Чытаем разам | 26-03-2018 | Просмотров: 2 316 |

    Чытаем разам - чытаем услых

    У век камп’ютарных тэхналогій людзі ўсё радзей сталі звяртацца да кнігі, часопісаў, газет. Большасць інфармацыі, а асабліва моладдзю, чэрпаецца з інтэрнэт-крыніц. Аднак ёсць сярод нас і тыя, хто не ўяўляе сваё жыццё без кнігі і паходаў у бібліятэку. Вучонымі даўно даказана, каб захаваць яснасць розуму на працягу ўсяго жыцця, неабходна пастаянна развіваць мозг. А адзін з лепшых спосабаў дасягнуць гэтай мэты – рэгулярна чытаць кнігі. Дык давайце рабіць гэта разам у перадачах раённага радыё ў рубрыцы Чытаем разам – чытаем услых!

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает