• Закон и порядок | 21-11-2007 | Просмотров: 2 570 |
    Залог здароўя нацыі ў цвярозасці
    Залог здароўя нацыі ў цвярозасці      «Цвярозы лад жыцця — залог здароўя нацыі» — так гучала тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў у раёне на мінулым тыдні. Абласная група на чале з першым намеснікам упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама П. К. Скрабко сустрэлася з калектывам райспажыўтаварыства. Шэсць раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп працавалі з жыхарамі населеных пунктаў. Яны пабывалі ў вёсках Грынявічы, Дашкавічы, Лашавічы, Навасёлкі, Рудня, ва ўрочышчы Кабыльнікі. У склад кожнай групы ўваходзілі таксама медыцынскія работнікі і супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў.
         Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Юрыя Уладзіміравіча Сазона сустрэлася з жыхарамі в. Рудня ў Доме сацыяльных паслуг. Тэма алкагалізацыі і п’янства з’яўлялася галоўнай. Юрый Уладзіміравіч зазначыў, што вялікую трывогу выклікае распаўсюджванне п’янства і алкагалізму сярод маладых людзей. Уключаюцца ва ўжыванне моцных спіртных напояў ужо ў 13 — 16-гадовым узросце. У нашай краіне 18 тысяч маладых людзей стаяць на прафілактычным уліку як ужывальнікі алкаголю са шкоднымі вынікамі, у Свіслацкім раёне — 25.
          Турбуе і пастаяннае павелічэнне п’янства і алкагалізму сярод жанчын. За апошнія дваццаць гадоў колькасць жанчын, якія хварэюць хранічным алкагалізмам, узрасла ў некалькі разоў. З іх пераважная колькасць — жанчыны да трыццаці гадоў.
    Аналізуючы сітуацыю ў раёне, начальнік РАУС Ігар Віктаравіч Смольскі адзначыў, што толькі ў бягучым годзе праваахоўнымі органамі выяўлена звыш васьмі дзесяткаў грамадзян, якія здзейснілі злачынствы ў нецвярозым стане. Гэтыя ж асобы ў асноўным і віноўнікі дарожна-транспартных здарэнняў. У адносінах сямейных дэбашыраў заведзена 8 крымінальных спраў. Супрацоўнікамі РАУС рэгулярна вядзецца барацьба з самагонаварэннем. Толькі ў бягучым годзе вывезена каля 50 самагонных апаратаў, знішчана каля 70 тон брагі.
          Здаецца на першы погляд надзённыя пытанні, з якімі часта даводзіцца сутыкацца ў нашым грамадстве, а для іх канчатковага вырашэння патрабуюцца дзесяткі гадоў. Менавіта таму дзяржаўнай уладай прымаецца шэраг рашэнняў, накіраваных на барацьбу з алкагалізмам і п’янствам у нашай краіне.
          У ходзе дня інфармавання ў жыхароў вёсак узнікала шмат пытанняў, некаторыя з іх патрабуюць дэталёвага разгляду.
    Алена КЕДЗІК.
    Фота Рыгора ШЫРАЕВА.


    <
    Beldima

    8 января 2008 00:08

    Мне здаецца, што людзі пачынаюць піць не ад добрага жыцця. І гэтыя прапагандысцкія групы – гэта перажытак савецкага часу і нічога не мяняюць у жыцці жыхароў гэтых вёсак.


    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ