banner

«Наперад у мінулае» на Свіслаччыне

09 Декабря’18
1592
На мінулым тыдні творчая група беларускага тэлебачання завітала ў Свіслацкі раён. 

З 2012 года на тэлеканале «Беларусь 3» выходзіць перадача «Наперад у мінулае» – праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача  экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына і самабытныя абрады. 

Здымкі праграмы напачатку адбываліся ў Свіслацкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе здымачная група запісала для перадачы некалькі народных песень у выкананні народнага фальклорнага калектыва «Крынічанька». 



А потым творчая група праекта перамясцілася ў гарадскі пасёлак Поразава. Галоўнай задачай для стварэння праграмы з’явіўся запіс традыцыйнага для гэтай мясцовасці вігілійнага вечара. Дзеючымі асобамі падчас здымак сталі работнікі ўстаноў культуры раёна. Рэжысёр праграмы Анатоль Вечар і вядучая-рэдактар праграмы Аксана Вечар пабудавалі здымачны працэс такім чынам, што хапіла часу і на расповяд пра гістарычнае мінулае, і на апісанне сённяшняй культурна-абрадавай рэчаіснасці.

Як паведаміла Аксана Вечар, папулярная тэлепраграма з удзелам нашых землякоў выйдзе ў эфір напярэдадні каталіцкіх Каляд, 23 снежня, а 30 снежня вядомы беларускі выканаўца Аляксей Хлястоў праспявае ў тэлеэфіры адну з песень, выкананых «Крынічанькай» у сучаснай аранжыроўцы. 

Ігар БАЯРКІН.
Фота аўтара.

Предыдущая статья

Игра для умных