banner

З любоўю да малой радзімы

06 Февраля’20
1267

 

Аграгарадок Вердамічы – мая радзіма. Тут нарадзілася, тут жыву. Усё навокал знаёмае: дарога ў школу, суседзі, лес і парк. Штодзённыя клопаты, урокі, родныя і сябры: мы настолькі прызвычаіліся да абавязковага існавання ў нашым жыцці гэтых паняццяў і акалічнасцей…

Сёння я зразумела, што мне вельмі хочацца сказаць: “Люблю цябе, мой аграгарадок, ганаруся сваёй малой радзімай!”. З вялікай пашанай, а таксама пажаданнямі працвітаць і прыгажэць прысвячаю табе свой верш.

 

Мілы сэрцу куток

Ціхі шэпат бярозак ля хаты,

Буслаў клёкат над полем вясковым.

Неба сіняе, воблакі з ваты

Праплываюць над вёскаю роднай.


Гэты кут мілы сэрцу і воку.

Усё тут роднае, блізкае, слаўнае.

Парк Талочкаў, капліца на ўзгорку –

Усё знаёмае, вокам спазнанае.

 

Гістарычны наш парк – месца знакавае.

Ён шуміць побач з вёскай вякамі.

Захаваліся дрэвы тут рэдкія,

Агароджа з амшэлага каменю.

 

У шэпце дрэў запаведных, магутных

Можна ўчуць пра мінуўшчыну сказы,

Пра Талочкаў, пра продкаў іх слаўных

Вам раскажуць дзівосныя вязы. 


Азярцо ёсць у парку Талочкаў

І рачулка бяжыць, серабрыцца.

На рацэ ёсць плаціны бабровыя,

У сінь вады лебедзь белы глядзіцца. 


Людзі працай сваёю плённай

Праслаўляюць радзіму малую.

Каб апекай нашай штодзённай

Захаваць нашу землю святую. 


Потым разам дажынкі спраўляем,

Дружна песні пяём, край свой славім,

К нам гасцінна людзей запрашаем,

     Хлебам-соллю, усмешкай вітаем. 

           

Ульяна БОРЫС, вучаніца 8 класа Вердаміцкага ДС СШ                              

Предыдущая статья

Все методы хороши
Похожие новости