banner

Чароўная мелодыя восенi

27 Ноября’19
1789


Неяк непрыкметна прыйшла да нас восень у гэтым годзе. Прыйшла як сапраўдная гаспадыня. Людзям прынесла добрыя ўраджаi ў садах, на палях, пазалацiла лiсце на дрэвах, адправiла птушак у вырай.

У апошнi дзень кастрычнiка наша школа сабрала вучняў старэйшых класаў на восеньскi баль. 

Нягледзечы на сумныя думкi аб тым, што гэта мой апошнi восеньскi баль у роднай школе, у мяне быў цудоўны настрой. Увайшоўшы ва ўпрыгожаную залу, я адразу адзначыла нейкую асаблiвую атмасферу. Тут было не проста святочна, не... Было нешта яшчэ... Я пачула тут, у святочнай зале, восеньскую мелодыю. Яна гучала на тварах настаўнiкаў, вучняў, у цiкавых конкурсах (нота весялосцi i знаходлiвасцi), частушкi i вяселыя пытаннi надавалi аптымiзму. Потым правялi галасаванне, выбралi караля i каралеву. Гэта нота таямнiчасцi. Цi не так?

Скончыўся баль. З асаблiвым пачуццём мы пакiдалi школу. Не спяшаючыся, я iшла па роднай вулiцы. Кружыў галаву водар хрызантэм. Вецер, запаволiўшы свой палёт, абсыпаў мяне рознакаляровым лiсцем. Я хуценька сабрала яго ў вялiкi букет, якi дома паставiла ў вазу.

Ранiцай прачнулася ад цудоўнага паху, паху восенi. Было прыемна i сумна. Успомнiўся баль, мой апошнi восеньскi баль у роднай школе. Застаецца толькi падзякаваць настаўнiкам i сябрам за такi цудоўны вечар. Ведайце, нават праз гады ў маiм сэрцы будзе адгукацца чаруючая мелодыя гэтай незабыўнай восенi.

Ксенiя УРБАНОВIЧ, вучанiца 11 класа Дабравольскага ДС СШ

Предыдущая статья

Корнадзьская скарбніца
Похожие новости