banner

Распачаўся збор карыснага бярозавага напітку

25 Марта’19
1328
У рэгіёнах Гродзенскай вобласці, у тым ліку на тэрыторыі Свіслацкага раёна, распачаўся збор карыснага бярозавага напітку. 


Як нам паведамілі ў Свіслацкім лясніцтве Ваўкавыскага лясгасу, сёлета літр соку для насельніцтва будзе каштаваць ад 20 да 25 капеек. Расцэнкі на сок залежаць ад таго, дзе пакупнік будзе яго набываць: на тэрыторыі лясніцтва ці ў месцах нарыхтоўкі.

Калі па ўсёй Гродзенскай вобласці плануецца нарыхтаваць больш за тысячу тон бярозавага соку, то ў Свіслацкім лясніцтве – пяцьдзясят тон, з іх сорак будуць накіраваны на перапрацоўчыя прадпрыемствы, дзесяць – на рэалізацыю насельніцтву.

За незаконную нарыхтоўку соку парушальнікам пагражае штраф. Аднак бярозавы сок можна нарыхтаваць самастойна і бясплатна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і пакінуць заяўку. Спецыялісты пакажуць дрэвы, на якіх можна рабіць падсочкі, раскажуць тэхналогію збору соку. 

Алена КЕДЗІК                                            

Предыдущая статья

Директива № 7: Документ совершенствования ЖКХ