banner

Пацвердзіць сваю занятасць можна заўсёды

21 Января’19
2000

Першыя спісы грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з поўным пакрыццём выдаткаў, пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва сфармуе да 1 лютага 2019 года. Да 10 лютага камісія праінфармуе грамадзян аб тым, што яны ўключаныя ў спіс.


Як нас праінфармаваў старшыня камісіі Віктар Суботка, беспрацоўны можа быць выключаны са спісу, калі трапіў у базу дадзеных, але зараз працуе. Пра гэта ён павінен паведаміць у камісію па месцы жыхарства і абавязкова прадставіць пацвярджаючыя дакументы. У базе дадзеных чалавек застанецца, паколькі фармавалася яна па дадзеных за трэці квартал мінулага года, але ў спіс плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг па поўным кошце, калі з'яўляецца ўласнікам жылога памяшкання, не патрапіць.

Акрамя таго, камісія мае права поўнасцю або часткова вызваляць не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян ад абавязку аплачваць ЖКП па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для гэтага грамадзянін павінен звярнуцца ў камісію, і яго заяву разгледзяць у індывідуальным парадку.

Заяву і пацвярджаючыя дакументы ў камісію можна прадстаўляць як пры асабістым звароце, так і праз паштовую сувязь, а таксама электроннай поштай. Лепш за ўсё гэта рабіць загадзя.

Перыяд, на працягу якога грамадзянін не ўключаецца ў спіс, вызначаецца камісіяй на падставе прадстаўленых дакументаў.

Уся неабходная інфармацыя па пытаннях работы камісіі, парадку зварота грамадзян, кантактныя дадзеныя размешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Дэкрэт № 3”.

Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

В Гродно организовали профилактические рейды по городским горкам, где катаются дети