banner

У Поразава прайшоў фестываль "Поразаўскія сустрэчы"

26 Мая’19
3694
Мерапрыемства стала брэндавым, і з кожным годам рады яго ўдзельнікаў, так як і прыхільнікаў, папаўняюцца.



Трэці год у абноўленым старым парку пасёлка гучыць жывая музыка ў выкананні творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў нашага раёна і гасцей з другіх. На гэты раз на свята завіталі артысты з Зельвенскага і Шчучынскага раёнаў.




У пачатку канцэртнай праграмы цёплымі словамі віншаванняў з нагоды новай сустрэчы ўдзельнікаў і гледачоў павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня, намеснік дырэктара Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Дзянісава і старшыня Поразаўскага сельскага Савета Віктар Акудовіч.



Адметным момантам фестывалю стала ўручэнне начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірыне Паўлючэні банкухі, якая стала своеасаблівым брэндам Поразава. Торт прыгатавалі і перадалі Ірыне Эдуардаўне мясцовыя гаспадыні Ганна Шалкевіч і Алена Козюк.



Да самага вечара ў парку гучала музыка, не сціхаў гоман і вясёлы смех дарослых і дзяцей. 





На працягу свята можна было падсілкавацца ў гандлёвых кропках, набыць памятныя сувеніры ў народных майстроў.



Для дзетвары працавалі атракцыёны. Гледачам усіх узростаў спадабалася шоу мыльных пузыроў. Пастаянныя госці фестывалю - байкеры - каталі жадаючых на сваіх матацыклах.



Закончылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай.



Людміла Балыш
Фота і відэа аўтара

Предыдущая статья

Состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню пограничника(+ видео)