banner

Куток Радзімы, сэрцу блізкі

24 Июня’19
1341

У апошні дзень адыходзячага тыдня жыхары вёскі Навасады, што ў Порозаўскім сельскім Савеце, адзначылі свята свайго населенага пункта.


Вясёлыя песні, жарты і смех гучалі ў гэты вечар для вяскоўцаў ад работнікаў Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу і самадзейных артыстаў гарадскога пасёлка Поразава.



Якое ж свята без добрых пажаданняў і ўшаноўванняў? Іх у гэты дзень дарылі не толькі ўдзельнікі канцэртна-забаўляльнай праграмы. Цёплыя словы віншаванняў у адрас прысутных гучалі ад старшыні Порозаўскага сельскага Савета Віктара Акудовіча і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце УСП «Саўгас «Поразаўскі» Таццяны Здрадоўскай.


І, вядома ж, памятныя падарункі і кветкі. На імправізаванай сцэне іх уручылі старасце вёскі, найстарэйшаму і самаму маленькаму жыхарам, юбілярам і імяніннікам. Апладысментамі сустракалі і праводзілі людзей, якія ўсё сваё свядомае жыццё аддалі сельскай гаспадарцы. На доўгую памяць ім таксама паднеслі падарункі.

Людміла БАЛЫШ

Фота аўтара

Предыдущая статья

На Свіслаччыне працягваецца ўручэнне юбілейных медалёў «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»