banner

Сярод пераможцаў раённая газета!

02 Июня’18
1730

Сярод пераможцаў раённая газета!

На Рэспубліканскі конкурс сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін у Беларусі было прадстаўлена мноства самых розных праектаў. Адрас большасці з іх – Гродзенскі рэгіен. І гэта не выпадкова, бо менавіта тут кожныя два гады праходзіць фестываль нацыянальных культур.

 

На традыцыйным ушанаванні пераможцаў конкурсу прысутнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, прадстаўнікі гарадской улады, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя паважаныя госці.

 

Як зазначыў Леанід Гуляка, члены журы ў першую чаргу ўлічвалі актуальнасць матэрыялаў і прафесіяналізм аўтараў. Прыемна, што сярод пераможцаў конкурсу, атрымаўшы Дыплом ІІ ступені, апынуўся калектыў “Свіслацкай газеты”. Вельмі значную і доўгачаканую ўзнагароду галоўнаму рэдактару газеты ўручыла ў Сенатарскай зале Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Беларусі Таццяна Хмель.

 

 

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Поднимая целину