banner

Як Ямеля Снягурку развесяліў

29 Декабря’18
1557

На святочны карнавал да выхаванцаў адзінаццатай старэйшай групы яслей-сада № 2 г. Свіслачы з добрай місіяй завіталі пачэсныя госці.


Намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкама Юрый Кулікоў павіншаваў выхаванцаў, іх бацькоў, педагогаў з навагоднімі святамі. А памочнікі, апранутыя ў касцюмы лясных звяроў, унеслі ў святочную залу падарункі для дзяцей: наборы для сюжэтна-ралявых гульняў “Магазін”, “Кухня”, дыдактычныя і развіваючыя гульні. Завітала на свята і загадчык аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама Людміла Буяк. Са словамі падзякі і віншаванняў звярнулася да гасцей і бацькоў загадчыца ўстановы адукацыі Алена Качко.


З песнямі, вершамі, гульнямі, танцамі праходзіла святочнае мерапрыемства. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай маленькія выхаванцы вадзілі карагоды, а казачных герояў, Лесуна і Бабу-ягу, вучылі быць добрымі і сумленнымі. 





Ад душы павесяліў усіх востры на язык Ямеля. Толькі шчырыя ўсмешкі ў гэты дзень былі на тварах маленькіх выхаванцаў.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Детский карнавал (часть 2)