banner

Узнагароды для таленавітых і паспяховых

29 Декабря’18
1955

Навагодні ранішнік для адораных дзяцей прайшоў у цэнтры культуры і народнай творчасці г. Свіслачы.

На раённую елку з’ехаліся навучэнцы з усіх устаноў адукацыі Свіслаччыны. Яны – актыўныя ўдзельнікі творчых і музычных конкурсаў, прадметных алімпіяд, даследчых праектаў, спартыўных спаборніцтваў. Менавіта для іх, актыўных і таленавітых, арганізавана гэта свята. Вынікі іх крапатлівай працы адзначаны не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці, а таксама рэспубліцы.


Павіншаваць юных актывістаў Свіслаччыны прыйшлі ганаровыя госці. Намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкама Юрый Кулікоў адзначыў, што на свята патрапілі самыя паспяховыя, мэтанакіраваныя і таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Ён пажадаў ім не спыняцца на дасягнутым, а ісці толькі наперад.

Далучылася да святочных віншаванняў загадчык аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама Людміла Буяк. Людміла Раманаўна падзякавала навучэнцам, педагогам, бацькам за працу, дапамогу, намаганні, якія прынеслі станоўчыя вынікі і ўручыла пераможцам заслужаныя ўзнагароды за ўдзел у раённым этапе прадметных алімпіяд.



Таксама граматамі за высокія дасягненні на абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах адзначаны выхаванцы Свіслацкай СДЮШАР.

Працягнула прыемную справу ўзнагароджання адоранай моладзі намеснік загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Пачэбут. Дыпломы атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія перамаглі ў розных творчых і музычных конкурсах.


Са словамі віншаванняў звярнуўся да школьнікаў загадчык Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Млёнік. За перамогу ў абласным конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” Сяргей Міхайлавіч узнагародзіў падарункам навучэнку гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Вераніку Андрушка. Таксама супрацоўнікі Свіслацкага РАНС разам з членамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і артыстамі ЦКНТ правялі акцыю “Бяспечны Новы год!”.

Святочнае мерапрыемства працягнула тэатралізаванае шоу, падрыхтаванае артыстамі цэнтра культуры і народнай творчасці. У навагоднюю казку рабяты патрапілі разам з казачнымі героямі. У прыгожай зале дзеці спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды і шчыра ўсміхаліся. Ніхто не застаўся без падарунка, памятныя сувеніры атрымалі таксама і прысутныя госці.




Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Як Ямеля Снягурку развесяліў