• Культура и духовность | 24-12-2016 | Просмотров: 701 |
    Хай у сэрцах заззяе святло Віфлеемскай зоркі!

    Хай у сэрцах заззяе  святло Віфлеемскай зоркі!

     

    Улюбёныя ў Хрысце браты і сёстры!


    Набліжаецца тое імгненне, калі на аксаміце вечаровага неба з’явіцца першая зорачка і прынясе шчаслівую вестку аб тым, што нарадзіўся Збавіцель. У прадчуванні гэтай жаданай хвіліны мы павінны ў каторы раз пераасэнсаваць сваё жыццё, пераадолець у сабе ганарлівасць і хцівасць, злосць і зайздрасць, якія так перашкаджаюць нам быць вартымі ласкі Божай. Іначай у нас няма права наблізіцца да яселькаў, дзе знаходзіцца маленькі Езус. Толькі вялікая вера, дабрыня, бескарыслівасць, шчырасць і любоў да бліжняга здолеюць сагрэць Яго ў гэты зімовы вечар.


    І таму, сабраўшыся за сталом на Вігілійную вячэру і дзелячыся аплаткаю, давайце забудзем учарашнія крыўды, шчыра даруем усім, хто нас абразіў, папросім прабачэння ў маці з бацькам, у мужа ці жонкі, у брата ці сястры, у дзяцей, жадаючы адзін аднаму шчасця і дабрабыту, радасці і цяпла.


    Часам для гэтага патрэбны вялікая духоўная праца над сабой, пераадоленне сябелюбства і пагарды, але толькі пазбавіўшыся такога цяжару можна паяднацца з Богам і адчуць спакой у сэрцы. Нованароджаны Езус ёсць сімвал нашага духоўнага адраджэння, перамогі дабра над злом, наша надзея на выратаванне.


    Шчасця і спагады ўсім, хто імкнецца да паяднання з Сынам Божым, дабрыні і міласэрнасці тым, хто яшчэ не знайшоў дарогі да Хрыста. Няхай далёкае святло Віфлеемскай зоркі заззяе ў кожнай душы, ачысціць яе ад скрухі і сумнення, няхай прынясе надзею і спакой. Няхай Дзіця Божае агорне нашы сем’і цяплынёй і радасцю, няхай удыхне ў кожнага новае жыццё, няхай укажа праўдзівую дарогу жыцця.


    Свае шчырыя віншаванні мы таксама дасылаем і братам праваслаўным. Няхай Божае благаславенне дапаможа вам сустрэць святы ў радасці і спакоі.
    Няхай радасцю і Божым святлом напоўніцца кожны ваш дзень. Няхай ніколі не пакіне нас надзея і вера.

     

    Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы і яго вернікі для ўсіх прыхільнікаў каталіцкай канфесіі на Свіслаччыне.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    НОВОСТИ БЕЛТА
    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Наше видео

    Наши общественные объединения

    Урожай-2018

    Regional news

    Клещи

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает