• Культура и духовность | 03-11-2016 | Просмотров: 1 868 |
    Чароўныя гукі паэзіі

    Чароўныя гукі паэзііУ Свіслацкай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча “Суквецце прынёманскага краю” з удзелам паэтаў і пісьменнікаў Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

     

    У госці да свіслачан завіталі паэты Дзмітрый Радзівончык, Людміла Шаўчэнка, Вікторыя Смолка, пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая. Яны пазнаёмілі вучняў Свіслацкіх школ з асабістай творчасцю, прачыталі свае творы, прэзентавалі кніжкі.


    З вялікім задавальненнем слухалі прысутныя пачынаючую паэтэсу Вікторыю Смолку. Студэнтка выпускнога курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы піша вершы з маленства, захапляецца музыкай і літаратурай. Яе паэтычныя творы друкаваліся ў розных літаратурных выданнях. А ў мінулым годзе пабачыла свет дэбютная кніжка вершаў “Зоркаму сэрцу”, вершы з якой Вікторыя прапанавала слухачам. А яшчэ яна расказала пра свае ўражанні аб міжнародным дабрачынным фестывалі “Белая трость”, дзе Вікторыя пабывала ўжо ў трэці раз па запрашэнню натхняльніцы фестывалю, заслужанай артысткі Расіі Дзіяны Гурцкой. У ім прымаюць удзел вядомыя расійскія і замежныя артысты, а таксама юныя творцы з парушэннем зроку.

    Чароўныя гукі паэзіі

     

    Лаўрэат прэміі імя А. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года-2015”, аўтар пяці паэтычных зборнікаў Людміла Шаўчэнка расказала прысутным пра сваё жыццё і літаратурную дзейнасць, пра тое, як яна шукае сюжэты для вершаў. Людміла Уладзіміраўна прачытала вясёлыя, эмацыянальныя вершы з паэтычнага зборніка “Вясёлая карусель”, за які яна была ўдастоена прэміі.

     

    Чароўныя гукі паэзіі


    Сваімі яркімі пазітыў­нымі творамі падзялілася лаўрэат першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі Ганна Скаржынская-Савіцкая. Ганна Іосіфаўна нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, у яе бацькоў было чатыры сыны і тры дачкі. Таму часта яе родныя людзі станавіліся прататыпамі герояў літаратурных твораў. “Вечарынка”, “Надзейка-чарадзейка”, “Казкі-чамучкі”, “Вавёрчын баравік”, “Прыгоды хамячка Тошкі” – з вялікім задавальненнем дзеці чытаюць гэтыя і іншыя кнігі пісьменніцы. Пазнавальныя казкі і гісторыі вучаць іх сціпласці, кемлівасці, праўдзівасці, добразычлівасці, шчырасці. А яшчэ пісьменніца сама малюе ілюстрацыі да сваіх твораў.

    Чароўныя гукі паэзіі


    Кніга “Кветка малой радзімы” пабачыла свет не так даўно. У аснове яе – тлумачэнне 50 беларускіх прыказак і прымавак. А некаторыя творы раздзела “На далонях Бацькаўшчыны” прысвечаны мясцінам Шчучынскага раёна, з якімі было звязана дзяцінства і школьныя гады пісьменніцы. “Кветка малой радзімы” – своеасаблівы падручнік патрыятызму для самых маленькіх.


    Сваю паэзію прадставіў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Радзі­вон­чык. Творца адносіць сябе да беларускіх руска­моўных паэтаў. Дзмітрый Мікалаевіч пазнаёміў прысутных са сваім новым зборнікам вершаў пад назвай “Река безбрежная”, які ўбачыў свет дзякуючы перамозе аўтара ў другім абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі. Ён стаў трэцяй па ліку кнігай паэта. Аўтар вельмі пранікнёна, з зайздросна артыстычнай дэкламацыяй прачытаў некалькі ўласных вершаў.

    Чароўныя гукі паэзіі


    “Река безбрежная” – гэта не што іншае, як думка, інтэлект. Яго патэнцыял сапраўды бязмежны. Галоўнае, каб накіраваны ён быў у мірнае, стваральнае рэчышча. І вось са словам «рэчышча» ўзнікае матыў ракі, растлумачыў аўтар. Дарэчы, першая прэзентацыя гэтай кнігі адбылася падчас Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне.

    Чароўныя гукі паэзіі


    Гаспадары шчыра пад­зякавалі гасцей за змястоўную і натхняльную сустрэчу і выказалі надзею на знаёмства з новымі творамі аўтараў. На памяць аб сустрэчы калектыў бібліятэкі падарыў гасцям сувенір.

     

    Ігар БАЯРКІН.

    фота аўтара.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    НОВОСТИ БЕЛТА
    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Наше видео

    Наши общественные объединения

    Урожай-2018

    Regional news

    Клещи

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает