• Культура и духовность | 21-05-2016 | Просмотров: 595 |
    У госці да Лесавіка

    У госці да Лесавіка 

     

    Не аднойчы прыходзілася бываць у музеі лесу Дабравольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. І кожны раз выходзіла адтуль з узнятым настроем, радасцю і гонарам, што адукацыйная ўстанова працуе ў накірунку экалагічнага выхавання вучняў. Бо лічу, што прывіццё юнаму грамадзяніну пачуцця любві да ўсяго жывога, прыроды не менш важна за патрыятычнае выхаванне. Хочацца, як гавораць, зняць шапку перад тым, хто стаў ініцыятарам стварэння музея лесу. Чым сёння жыве гэты “куточак прыроды”, расказвае кіраўнік музея Ірына Амельчанка:

     

    – Наша ўстанова адукацыі размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, што і вызначыла напрамак работы музея, які дзейнічае з 1989 года. За гэты час ён зведаў шэраг змяненняў і дапаўненняў. На цяперашні момант музей мае эколага-краязнаўчы накірунак.


    – Кожны музей павінен быць у пастаянным пошуку, абнаўляцца, развівацца, папаўняцца новымі экспанатамі…


    – Усё гэта адбываецца дзякуючы пошукава-даследчай дзейнасці, якую вядуць члены савета музея і навучэнцы розных класаў. У выніку паходаў па Свіслацкім раёне быў распрацаваны турыстычны маршрут “Белавежжа дабравольскага краю”, які атрымаў дыплом I ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Праваслаўныя святыні Свіслацкага раёна”.


    Папаўняць фонды музея дапамагаюць кансультацыі з супрацоўнікамі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, работнікамі бібліятэк, архіваў, музеяў, супрацоўніцтва з музеем прыроды вёскі Камянюкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, цэнтрам турызму і краязнаўства Свіслацкага раёна. Збору экспанатаў садзейнічаюць пошукавыя выезды: паходы, экскурсіі, сумесная дзейнасць педагогаў са школьнікамі і іх бацькамі, жыхарамі аграгарадка, работа з краязнаўчымі, літаратурнымі, інфармацыйнымі, навуковымі крыніцамі, архіўнымі матэрыяламі; апытанне мясцовых жыхароў, дарыльшчыкаў, спецыялістаў для вызначэння і апісання музейных прадметаў, іх рэгістрацыі ў інвентарнай кнізе музея.


    – Колькі экспазіцый прадстаўлена ў музеі?


    – На сённяшні момант у нашым музеі 384 экспанаты, якія прадстаўлены ў дзевяці частках экспазіцыі: мінералы і горныя пароды, птушкі Белавежскай пушчы, дрэвы Белавежскай пушчы, жывёлы нашага лесу, жыхары лесу, лугу, поля, лекавыя расліны, пушча вачыма дзяцей, дарункі лесу, міфалогія лесу.


    Дапаможны фонд музея папаўняецца вырабамі і макетамі, якія ілюструюць вучнёўскія краязнаўчыя даследаванні, а таксама зроблены школьнікамі на ўроках працоўнага навучання разам з бацькамі. Гэта вырабы з дрэва, прыроднага матэрыялу. Дапаможны фонд шырока выкарыстоўваецца пры правядзенні педагогамі школы розных адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.

     

    Музей лесу стаў адным з самых наведвальных музеяў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна. У мінулым годзе падрыхтавана тэатралізаваная экскурсія з імітацыйна-гукавым суправаджэннем “У госці да Лесавіка” .

     

    Марына ЯНЮК.



    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    НОВОСТИ БЕЛТА
    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Наше видео

    Наши общественные объединения

    Урожай-2018

    Regional news

    Клещи

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает