• Нам засталася спадчына

    Нам засталася спадчына

    Багатая спадчына, якую пакінулі нам продкі, стала падмуркам для фарміравання кніжнай культуры сучаснай Беларусі. Велічнай і красамоўнай з’явай можна назваць правядзенне ў нашай краіне Дзён беларускага пісьменства.

     

    У год 500-годдзя кнігадрукавання раім вам пабываць у Музеі беларускага кнігадрукавання. Ён размешчаны ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII ст. Музей быў адкрыты ў сталіцы беларускасці і кніжнасці 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Тут дэманструецца звыш 2 500 музейных экспанатаў. Сярод старадрукаваных выданняў такія рарытэты, як “Евангелле вучыцельнае” (Вільня: друкарня Мамонічаў, 1595), Геранім Фалецкі “12 прамоў” (Венецыя: выданне Альдаў, 1558), “Мінея агульная” (Масква, 1628). Дарэчы, 25 сакавіка 1994 года на падставе некалькіх выставачных залаў музея быў створаны Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.


    Роля кнігі ў беларускім грамадстве традыцыйна была надзвычай высокай. Нездарма полацкая князёўна Прадслава, пастрыгшыся ў манашкі пад імем Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню Госпаду, а служэнне тое пачалося з “пісання кніг сваімі рукамі”.


    У той самы час у іншым кутку Беларусі, у Тураве, працаваў слынны майстар кніжнага слова Кірыла Тураўскі, чыя багатая спадчына і ў ХХІ ст. уражвае ўзнёсласцю паэтычнага слова.


    Першая ўсходнеславянская кніга была выдадзена беларусам, знакамітым палачанінам Францыскам Скарынам, самым плённым друкаром ва Усходняй Еўропе. Традыцыі Скарыны былі працягнуты наступнікамі на беларускіх землях: у другой палове XVI ст. выйшла каля трэці ўсіх кірылічных выданняў свету, а на працягу апошняга дзесяцігоддзя XVI ст. у Беларусі выйшла больш за палову ўсіх кірылічных выданняў.


    На нашай зямлі паспяхова дзейнічалі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія і пратэстанцкія друкарні, убачыла свет большасць выданняў для старавераў, тут вольна пісалі свае кнігі іўдзеі і мусульмане. Пры ўсіх манастырах і храмах, у кожным маёнтку мелася ўласная бібліятэка. Асобныя з бібліятэк, напрыклад, бібліятэка Радзівілаў у Нясвіжы, не саступалі буйнейшым бібліятэкам свету.


    Архівы Радзівілаў і Нясвіжская калекцыя кніг уключаны ў рэгістр ЮНЕСКА “Памяць свету”. У цяперашні час яны знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і ў Фінляндыі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне. Гэтая калекцыя стваралася з XV па XX стст. сям’ёй Радзівілаў – адным з самых вядомых арыстакратычных родаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У ёй захаваліся як дзяржаўныя дакументы і дамовы, так і прыватная перапіска Радзівілаў.


    На шчасце, і ў сучасных бібліятэках Беларусі ёсць зборы старажытных кніг. Як, напрыклад, у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы, дзе букіністычныя рарытэты ўключаюць унікальныя асобнікі з фамільнай калекцыі кніг сям’і князёў Паскевічаў. У гэтым зборы ёсць вельмі рэдкія выданні, датаваныя XVI–XX стст. Гэта і прыжыццёвыя выданні Гогаля, Талстога, Дзяржавіна, і ўсходнія рукапісы, і кнігі з бібліятэкі Напалеона Банапарта. Шмат іншых рарытэтаў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, у бібліятэках Гродна, Віцебска, Магілёва, Брэста. Ёсць яны і ў нашай Свіслачы.


    І як добра, што насуперак татальнай камп’ютарызацыі і зніжэнню ў некаторых людзей цікавасці да жывой кнігі сярод беларусаў многа тых, для каго сустрэча з Кнігай – свята душы і сэрца. Кніга па-ранейшаму застаецца важнейшым феноменам айчыннай культуры.

     

    Вольга БУБЕНЧЫК.



    Добавление комментария
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24
    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    Урожай 2017

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    500 лет белорусскому книгопечатанию

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Календарь событий 2017 Календарь событий Свислоччины

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ