• Культура и духовность | 09-01-2008 | Просмотров: 1 736 |
    Песенны марафон
    Песенны марафон      27 снежня рэдакцыя «Свіслацкай газеты» сумесна з раённым радыё падвялі вынікі конкурсу «Песенны марафон», які стартаваў у лютым мінулага года. Напэўна тыя, хто ўважліва сачыў за правядзеннем марафона, здагадаліся, што пераможцай стала Вольга Жданюк. Яна з самага першага выступлення імкнулася да перамогі , кожны раз набіраючы ўсё больш і больш галасоў. Напрыклад, за апошнюю песню «Птица вольная» спявачка набрала ажно 117 галасоў слухачоў раённага радыё. У выніку — мабільны тэлефон дастаўся нашай першаадкрывальніцы конкурсу.
          Хочацца адзначыць усіх удзельнікаў «Песеннага марафона», тых, хто на радыё «Свіслач», прадэманстраваў свае музычныя здольнасці, стаў вядомым на ўвесь раён. Самым малодшым канкурсантам, які выканаў песню «Мама, ты не права», быў Цімафей Панізнікаў. А самымі старэйшымі — сям’я Івана і Ніны Баралёў («Судьба»). Удзельнічалі ў конкурсе настаўнік хіміі і біялогіі Аляксандр Лічык («Актриса»), супрацоўнік РАУС Уладзімір Салагубік («Жена офицера»). Да спадобы прыйшоўся конкурс пенсіянерцы з в. Задваране Надзеі Немец, якая выканала песню «Дубок».
          Прыемна, што ў нашым раёне знайшліся сапраўдныя аматары музыкі. Яны парадавалі сваімі песнямі не толькі слухачоў раённага радыё, але і чытачоў раёнкі, знаёмых, сяброў, блізкіх, аднасяльчан.
    Дзякуй вам усім і з Новым годам!
    А. КЕДЗІК.
    Фота В. БУБЕНЧЫК.
    <
    Бабушка

    23 января 2008 19:08

    Это хорошо, что у нас проводятся такие конкурсы. Ведь Свсислочиина богата талантливыми людьми. 
    Ольгу Жданюк поздравляю с победой. 


    Добавление комментария
    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Наша викторина
    КОНКУРСЫ

    ПРОЕКТЫ

    НОВОСТИ БЕЛТА
    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    День Независимости

    Regional news

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Августовский канал приглашает