• Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

    «Мудрость обретаем от словес книжных» – цытата з летапісу за 1037 год стала назвай выставы, што адкрылася ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага.

     

    На выставе прадстаўлена больш за 100 рарытэтных кніжных выданняў са збораў Гродзенскай епархіі, якія доўгі час не пакідалі сховішчы праваслаўных храмаў. Самы ранні экспанат датуецца 1662 годам. Кожная з кніг мае сваю гісторыю, свой лёс. Цяпер гродзенцы і госці абласнога цэнтра змогуць не толькі ўбачыць іх, але і адчуць подых даўніны. 

    – Выстава арганізавана па блаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў рамках творчага праекта “Дакрануцца да гісторыі” і прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Гэты праект быў задуманы з мэтай стварэння ўнікальных экспазіцый старадаўніх і рэдкіх кніг, фотаздымкаў, дакументаў, прадметаў даўніны і матэрыяльнай культуры, якія непасрэдна звязаны з Гродзеншчынай, расказваюць пра гісторыю нашага краю і лёсы людзей, – нагадала загадчык аддзела Лілія Хадароўская. 

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

    Супрацоўнікі бібліятэкі разам з прадстаўнікамі Гродзенскай праваслаўнай епархіі правялі вялікую папярэднюю работу. Асобныя кнігі перад акрыццём выставы набылі новае жыццё. Большасць з іх знаходзілася ў сховішчах Свята-Пакроўскага сабора. Частка захоўвалася ў іншых храмах рэгіёна, а таксама ў прыватных калекцыях. Быў складзены каталог усіх выданняў. Выстаўленыя ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі кнігі можна ўмоўна падзяліць на літургічныя, што выкарыстоўваліся на богаслужэннях, і маральна-багаслоўскія, ці бібліятэчныя. Яны  ўпершыню выстаўлены на агляд. 

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе


     Мяне асабліва ўразіла “Святое Евангелле“, падоранае ў 1913 годзе Георгію і Зоі Раеўскім. Па надпісах, зробленых на старонках гэтай кнігі, чытаецца гісторыя сям'і аж да 1983 года, – падзяліўся настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора  Гродно протаіерэй Георгій Рой. – Па шматлікіх пячатках, адзнаках мы атрымліваем інфармацыю пра ўладальнікаў выданняў, прыналежнасць кніг да той ці іншай бібліятэкі. Яны маюць арыгінальнае афармленне: прывабліваюць іх вокладкі, цікавыя гравюры, шрыфты. 

    На выставе экспануюцца кнігі, надрукаваныя на армянскай, грэчаскай, арабскай мовах. Разнастайная геаграфія іх выдання: Масква, Кіеў, Лондан, Вена, Санкт-Пецярбург, іншыя гарады свету. Напрыклад, рукапісны Скрутак малітваў беларускіх мусульман напісаны ў 1910 годзе на паперы, якая была выраблена на Добрушскай фабрыцы. 

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

    На адкрыцці выставы прысутнічалі ганаровыя госці з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, навукоўцы, студэнты гродзенскіх ВНУ. 

    Пасля прадстаўлення рарытэтных выданняў айцец Георгій перадаў абласной навуковай бібліятэцы новавыдадзены пераклад на беларускую мову Новага Запавету. 

    Урачыстасці падзеі надавала выступленне архіерэйскага хору Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. 

    Працаваць выстава будзе да лютага наступнага года. 

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

     

    Больш сотні рарытэтаў. Старадаўнія кнігі са збораў Гродзенскай праваслаўнай епархіі можна ўбачыць на выставе

     

     

    Гродзенская праўда.

     



    Добавление комментария
    Наша викторина
    ВНИМАНИЕ: КОНКУРС

    ПРОЕКТЫ

    МЫ В СОЦСЕТЯХ
    НАС ЧИТАЮТ
    Flag Counter
    CurrencyRate24

    Калькулятор валют НБРБ

    Частные объявления

    НАША РЕКЛАМА

    ДО ВЫБОРОВ ОСТАЛОСЬ

    2017 - Год науки На Свислоччине

    Местное управление и самоуправление

    Наши победы

    Итоги социально-экономического развития

    Велодвижение

    Туристическая привлекательность Гродненщины

    Безвизовый въезд

    Парка активного отдыха Коробчицкий Олимп

    Августовский канал приглашает

    ЭТО СТОИТ ПОСМОТРЕТЬ
    Праздники Беларуси
    ССЫЛКИ